Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежная служба Ўкраіны скасавала беларускаму добраахвотніку забарону на ўезд


Ілюстрацыйнае фота. Спэцыялісты Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны ў аэрапорце «Барыспаль», 2015 год
Ілюстрацыйнае фота. Спэцыялісты Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны ў аэрапорце «Барыспаль», 2015 год

Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны скасавала забарону на ўезд ва Ўкраіну беларусу, які ў розныя часы служыў у складзе добраахвотніцкіх батальёнаў «Азоў» і «Правы сэктар», а цяпер служыць як кантрактнік ва Ўзброеных сілах Украіны.

«Устаноўлена неабгрунтаванасьць пастановы аб адміністрацыйным спагнаньні з грамадзяніна Беларусі ў сувязі наяўнасьцю новых абставін», — адзначаецца ў новай пастанове Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны.

Паводле памежнікаў, тое, што беларускі добраахвотнік на законных падставах знаходзіцца ва Ўкраіне і мае кантракт на службу ва Ўзброеных сілах Украіны, выявілася ў часе аспрэчваньня забароны на ўезд у судзе.

У той жа час, як паведаміў Свабодзе беларускі добраахвотнік Дзьмітры, прабачэньня перад ім не прасілі.

Памежная служба Ўкраіны прызначыла Дзьмітрыю штраф за нібыта парушэньне тэрмінаў знаходжаньня замежных грамадзян ва Ўкраіне, калі ён выяжджаў на адпачынак з жонкай летась у лістападзе. А пасьля таго, як ён адмовіўся сплаціць штраф і пачаў абскарджваць дзеяньні памежнікаў у судзе, памежная служба вынесла рашэньне аб забароне ўезду на тры гады.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG