Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонку Зяленскага падазраюць як «інфарматара» сэпаратыстаў

абноўлена

Алена і Ўладзімір Зяленскія ў Маскве (архіўнае фота 2013 году)
Алена і Ўладзімір Зяленскія ў Маскве (архіўнае фота 2013 году)

Жонку кандыдата ў прэзыдэнты Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага Алену Зяленскую ўнесьлі ў базу ўкраінскага сайту «Миротворець​» як «інфарматара баевікоў незаконных узброеных фармаваньняў» за тое, што яна ​перапосьціла на старонцы ў Facebook публікацыю расейскіх СМІ, якія прасілі за ўзнагароджаньне дасылаць інфармацыю аб перамяшчэньні ўкраінскіх войскаў.

Сайт публікуе інфармацыю пра тых, хто ўдзельнічае ў баявых дзеяньнях у Данбасе на баку сэпаратыстаў і, на думку аўтараў сайту, зьяўляецца ворагам украінскай дзяржавы.

Як паведамляе сайт «Миротворець​», Зяленская 15 красавіка 2014 году са старонкі ў Facebook, падпісанай «Алена Зяленская» распаўсюдзіла інфармацыю расейскіх прапагандысцкіх СМІ: «Дасылайце праз http://lifenews.ru/app/desktop відэа перамяшчэньня ўкраінскіх войскаў. Ганарар 15000 рублёў # Украіне».

Як сьцьвярджаецца на сайце, пазьней гэты пост быў выдалены са старонкі ў Facebook.

UPD. Пазьней сайт «Міратворац» выдаліў Алену Зяленскую з сваёй базы. Паводле стану на раніцу 21 красавіка азначаная старонка недаступная, а па пошуку на сайце Алену Зяленскую знайсьці нельга.

Інтэрнэт-выданьне «Украінская праўда» паведаміла, што Алена Зяленская ў перапісцы зь іх карэспандэнтам фактычна адмовілася камэнтаваць свой даўні пост, папрасіўшы «не спрыяць разгону гэтай «навіны».

Цэнтар «Миротворець​» зьяўляецца грамадзкай арганізацыяй і вядомы зборам дадзеных аб падазраваных данбаскіх і крымскіх сэпаратыстах, баевіках расейскіх гібрыдных сіл і замежных грамадзянах, якія іх падтрымліваюць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG