Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі МЗС супраць уключэньня былога канцлера Шродэра ў базу дадзеных «Міратворца»


Былы канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр
Былы канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр

Міністэрства замежных спраў Нямеччыны раскрытыкавала ўключэньне былога канцлера Нямеччыны Герхарда Шродэра ў базу ўкраінскага парталу «Миротворець», заявіўшы, што будзе дамагацца ад Кіева закрыцьця гэтага сайту. Пра гэта піша Die Zeit.

«Миротворець» публікуе імёны людзей, якія падтрымліваюць, на думку стваральнікаў праекту, палітыку Расеі.

Герхард Шродэр трапіў у сьпіс пасьля інтэрвію выданьню Aachener Nachrichten ў пачатку лістапада, у якім ён заявіў, што далучэньне Крыму да Расеі — гэта рэальная сытуацыя, якую рана ці позна давядзецца прызнаць. Акрамя таго, Шродэр пракамэнтаваў свой удзел у газавых праектах Расеі «стратэгічным інтарэсам Нямеччыны». Былы канцлер ФРГ узначальвае кампанію — апэратар будаўніцтва газаправоду «Паўночны паток-2».

На сайце «Миротворець» гаворыцца, што Шродэр уключаны ў базу за замах на сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны, антыўкраінскую прапаганду, спробу легалізацыі захопу ўкраінскага Крыму і апраўданьне ўзброенай агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Украінскі сайт «Миротворець» быў адкрыты ў 2014 годзе. Ён атрымаў вядомасьць пасьля публікацыі пэрсанальных зьвестак журналістаў шэрагу буйных СМІ і навінавых агенцтваў. У базе рэсурсу знаходзяцца тысячы імёнаў. Публікацыі сайту выклікалі рэзкую крытыку з боку журналістаў украінскіх і замежных СМІ, арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў», «Камітэту абароны журналістаў», уладаў ЗША і Эўразьвязу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG