Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада Ўкраіны павінна прыняць моўны законапраект на гэтым тыдні


Сесія Вярхоўнай Рады Ўкраіны, 28 лютага 2019
Сесія Вярхоўнай Рады Ўкраіны, 28 лютага 2019

Закон аб функцыянаваньні ўкраінскай мовы як дзяржаўнай парлямэнт павінен прыняць 25 красавіка, заявіў на пасяджэньні пагаджальнай рады сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны Андрэй Парубій.

Ён выказаў надзею, што дакумэнт будзе прыняты.

«Я лічу гэта ключавым пытаньнем, які стаіць на парадку дня ўкраінскага парлямэнту, і я вельмі спадзяюся, што мы зможам аб’яднацца, незалежна ад фракцый. Як мы ў Чысты чацьвер прымалі закон аб дэкамунізацыі, таксама ў Чысты чацьвер неабходна прыняць закон аб мове», — сказаў Парубій.

Сьпікер заклікаў усіх дэпутатаў быць у зале 25 красавіка ў 11:00 для галасаваньня.

Законапраект «Аб забесьпячэньні функцыянаваньня ўкраінскай мовы як дзяржаўнай» у першым чытаньні Вярхоўная Рада прыняла ў кастрычніку 2018 году.

28 лютага Вярхоўная Рада дала старт разгляду ў другім чытаньні моўнага закону. Усяго ў законапраект да другога чытаньня было пададзена амаль 2100 паправак.

28 лютага 2018 году Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў закон «Аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі» неканстытуцыйным праз парушэньне Вярхоўнай Радай працэдуры яго разгляду і прыняцьця. Гэтае рашэньне абвясьцілі абавязковым, канчатковым і такім, якое ня можа быць абскарджаным. З таго часу па сёньня ва Ўкраіне няма дзейнага закону аб дзяржаўнай мове.

Лідэр украінскіх прэзыдэнцкіх выбараў Уладзімір Зяленскі і дзейны кіраўнік дзяржавы Пятро Парашэнка пасьля завяршэньня 21 красавіка паўторнага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны заявілі аб падтрымцы ўкраінскай мовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG