Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніяк не сустрэнуцца. Парашэнка мае намер прыйсьці на стадыён 14 красавіка — безь Зяленскага


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка зьбіраецца прыйсьці на стадыён «Алімпійскі» ў Кіеве ў нядзелю 14 красавіка, а ягоны супернік па другім туры Ўладзімер Зяленскі — 19 красавіка.

Парашэнка ў чацьвер у жывым эфіры тэлеканалу «1+1» запрасіў Зяленскага на дэбаты на стадыёне 14 красавіка. Зяленскі ж запярэчыў, што яны раней дамовіліся на іншую дату — 19 красавіка, калі павінны прайсьці прадугледжаныя законам афіцыйныя дэбаты кандыдатаў.

Шоўмэн Уладзімер Зяленскі ў першым туры значна апярэдзіў Пятра Парашэнку. Пасьля першага туру ён запісаў відэа, у якім заклікаў Парашэнку прыйсьці на дэбаты на стадыён — але не назваў дату. Прэзыдэнт пагадзіўся і запрасіў Зяленскага на «Алімпійскі» 14 красавіка. Зяленскі ж заявіў, што меў на ўвазе 19 красавіка.

Паводле пастановы Цэнтравыбаркаму, афіцыйныя дэбаты павінны прайсьці ў студыі Грамадзкай тэлевізіі. У штабе Парашэнкі заявілі, што 19 красавіка прэзыдэнт мае намер прыйсьці менавіта туды. Такім чынам, ня выключана, што кандыдаты так і не сустрэнуцца ў адзін час у адным месцы.

Напярэдадні і Зяленскага, і Парашэнку прыняў у Парыжы прэзыдэнта Францыі Эмануэль Макрон.

Другі тур выбараў прэзыдэнта Ўкраіны пройдзе 21 красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG