Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонія і Польшча не прапусьцілі ў свае воды расейскі карабель — на ім былі курсанты з Крыму


Дзьве краіны Эўразьвязу — Эстонія і Польшча — забаранілі расейскаму навучальнаму ветразеваму караблю «Седов» увайсьці ў іх тэрытарыяльныя воды.

Як паведамляе Deutsche Welle, абедзьве дзяржавы патлумачылі гэта тым, што на борце ветразьніка знаходзяцца курсанты Керчанскага дзяржаўнага марскога тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Ён месьціцца на тэрыторыі анэксаванага Крыму. У курсантаў на вадаплаве расейскія, а не ўкраінскія пашпарты.

У МЗС Польшчы адзначылі, што ўваход «Седова» ў польскія тэрытарыяльныя воды супярэчыў бы палітыцы непрызнаньня анэксіі Крыму.

«Седов» меўся зайсьці ў парты Талін і Гдыня.

Прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава назвала рашэньне эстонскіх уладаў «чарговым непрыязным і правакацыйным крокам». Пры гэтым празь некалькі дзён Маскву зьбіраецца наведаць прэзыдэнтка Эстоніі Керсьці Кальюлайд. Заплянаваная яе сустрэча з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.​

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG