Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Служба бясьпекі Ўкраіны затрымала васьмярых расейцаў, якія падазраюцца ў дывэрсіі


Кіраўнік СБУ Васіль Грыцак
Кіраўнік СБУ Васіль Грыцак

У Службе бясьпекі Ўкраіны (СБУ) заявілі аб затрыманьні групы з васьмярых расейскіх дывэрсантаў. Пра гэта ў Кіеве паведаміў кіраўнік ведамства Васіль Грыцак. Расейцаў абвінавачваюць у дачыненьні да замаху на супрацоўнікаў ўкраінскіх выведвальных службаў.

Паводле словаў кіраўніка ведамства, затрыманьне прайшло 17 красавіка. Сямёра чалавек нібыта ўваходзілі ў дывэрсійную групу, яшчэ адзін расеец быў зь ёй зьвязаны.

Удзельнікі групы абвінавачваюцца ў зьдзяйсьненьні няўдалага замаху на супрацоўніка Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Кірылы Буданава. 4 красавіка ў Кіеве выбухнула яго машына. На месцы быў затрыманы мужчына, які, па вэрсіі сьледзтва, заклаў выбуховае прыстасаваньне.

У СБУ настойваюць, што затрыманыя расейцы паводле аналягічнага сцэнару арганізавалі забойства палкоўніка аддзела контрвыведкі СБУ ў Марыюпалі ў 2017 годзе.

Па словах кіраўніка СБУ, дзейнасьцю дывэрсійных груп кіраваў грамадзянін Расеі Башыр Куштаў, а каардынацыяй выбухаў займаўся памочнік начальніка ўпраўленьня Генштабу Узброеных сіл Расеі па імені «Рустэм». Пры гэтым «сапраўдным» арганізатарам замахаў у СБУ называюць генэрал-лейтэнанта ФСБ Расеі Дзьмітрыя Мінаева.

Расейскія ўлады пакуль не пракамэнтавалі сёньняшнюю заяву СБУ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG