Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка прыйшоў дэбатаваць на стадыён «Алімпійскі», Зяленскі — не. ВІДЭА


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прыйшоў стадыён «Алімпійскі», дзе а 14.14 меліся адбыцца яго дэбаты з Уладзімерам Зяленскім.

Парашэнка выйшаў сустрэцца са сваімі прыхільнікамі і заявіў, што спадзяецца на прыезд яго апанэнта на прэзідэнцкіх выбарах Уладзімера Зяленскі. Ён таксама адзначыў, што дэбаты асьвятляюць каля 200 сродкаў масавай інфармацыі.

8 красавіка Парашэнка запрасіў Уладзімера Зяленскага, а таксама гледачоў і журналістаў на дэбаты на НСК «Алімпійскі» — 14 красавіка. У адказ Зяленскі заявіў, што сустрэча на стадыёне павінен адбыцца 19 красавіка.

Паводле афіцыйных вынікаў першага туру выбараў прэзыдэнта Ўкраіны, за Ўладзімера Зяленскага прагаласавалі 30,24% выбарнікаў, за дзейнага кіраўніка дзяржавы Пятра Парашэнку — 15,95% выбарнікаў. Другі тур адбудзецца 21 красавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG