Лізавета Пяскова, дачка прэс-сакратара Ўладзіміра Пуціна Дзьмітрыя Пяскова, у апошнія тыдні працуе стажорам Эўрапарлямэнту ад эўрадэпутата з Францыі.
ЭЗ працягнуў да 28 лютага 2020 году абмежавальныя меры ў дачыненьні да Беларусі, у прыватнасьці — эмбарга на пастаўкі зброі і тэхнікі, а таксама візавыя санкцыі супраць чатырох беларускіх грамадзян.
Выхад Брытаніі з Эўразьвязу можа быць адкладзены да 2021 году. Гэтая ідэя актыўна абмяркоўваецца ў кіраўніцтве ЭЗ — піша брытанская газэта The Guardian са спасылкай на свае крыніцы.
Тысячы французаў чарговым разам выйшлі на вуліцы гарадоў краіны з пратэстамі супраць палітыкі ўраду. Гэта ўжо 15-я штотыднёвая дэманстрацыя руху «жоўтых камізэлек».
Калі ўступіць у дзеяньне новы візавы кодэкс Эўразьвязу? Чаму перамовы паміж Беларусьсю і Эўразьвязам аб спрашчэньні візавага рэжыму цягнуцца ўжо 5 гадоў? Патаньнеюць ці падаражэюць сёлета для беларусаў шэнгенскія візы?
Улады Нямеччыны канфіскавалі нерухомасьць і 50 мільёнаў эўра па справе аб адмываньні грошай — так званай справе «расейскай пральні».
У Францыі невядомыя апаганілі каля 80 магіл на габрэйскіх могілках. Гэта адбылося ў камуне Кацэнгайм на паўночным усходзе краіны. На помніках зьявіліся блакітныя свастыкі, а таксама надпісы на нямецкай мове.
На паседжаньні, прысьвечаным пятай гадавіне «рэвалюцыі годнасьці», ён прачытаў верш Галіны Крук, прысьвечаны падзеям 2014 году.
Страхі і спадзевы жыхароў сямі эўрапейскіх краін вывучалі аўтары дасьледаваньня Security Radar (Радар бясьпекі), выпушчанага нямецкім фондам імя Фрыдрыха Эбэрта.
Брак базавага пагадненьня паміж Беларусьсю і Эўразьвязам «контрапрадуктыўны для абодвух бакоў», заявіў прэм’ер-міністар Сяргей Румас на сустрэчы з эўрапейскім камісарам у пытаньнях бюджэту і чалавечых рэсурсаў Гюнтэрам Этынгерам.
«Мы заўсёды будзем надзейным партнэрам Эўрапейскага зьвязу, і за беларускі кірунак, амаль паўтары тысячы кілямэтраў, вы можаце не турбавацца. Вядома ж, мы хочам, каб падобныя пачуцьці былі ўзаемнымі».
Беларусь і Польшча правядуць дыялёгі на ўзроўні міністраў абароны і па лініі МЗС з нагоды праблемаў, зьвязаных з ідэяй стварэньня на польскай тэрыторыі пастаяннай вайсковай базы ЗША «Форт Трамп».
У нядзелю, 17 лютага, пракуратура Парыжу абвясьціла аб пачатку расьсьледаваньня па факце нанясеньня антысэміцкіх абразаў філёзафу і акадэміку Алену Фінкелькраўту падчас дэманстрацыі «жоўтых камізэлек» у суботу, 16 лютага.
У Францыі 16 лютага ўдзельнікі руху «жоўтых камізэлек» праводзяць ужо 14-ю па ліку «пратэстную суботу». У апошнія тыдні рух, які працягваецца тры месяцы, пайшоў на спад. Паводле апытаньняў, сёньня большасьць французаў выступае ўжо за спыненьне пратэстных акцый.
Пра гэта абвясьціў прэм’ер-міністар Гішпаніі Пэдра Санчэс.
У Нямеччыне ў кулюарах Мюнхэнскай канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў сустрэчу з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам, падчас якой бакі абмеркавалі агрэсіўную палітыку Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны.
Фэдэральнае ведамства абароны канстытуцыі Нямеччыны (BfV), якoe выконвае функцыі контравыведкі, вывучае сувязі Расеі зь нямецкімі ультраправымі партыямі. Пра гэта ў чацьвер са спасылкай на крыніцы ў выведцы паведамілі адразу некалькі газэтаў, якія ўваходзяць у нямецкую мэдыягрупу Madsack.
Стан трох украінскіх маракоў, параненых пры затрыманьні караблёў у Керчанскай пратоцы, выклікае сур’ёзныя асьцярогі, асабліва ў будучыні. Пра гэта ў інтэрвію Радыё Свабода заявіла віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскага інстытуту амбудсмэна Ніна Карпачова
Як вялікія дадзеныя (big data) і штучны інтэлект мяняюць наш сьвет. Гутарка Францішка Вячоркі і Юрыя Дракахруста
Францыя ў чацьвер адклікала для кансультацыі свайго амбасадара ў Рыме, абвінаваціўшы прадстаўнікоў італьянскіх уладаў ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы.
Былы мэр невялікага польскага горада Слупск абвясьціў у нядзелю пра заснаваньне новай палітычнай партыі «Вясна». Ужо праз два дні, паводле сацыялягічных апытаньняў, яго партыя здабыла 14% падтрымкі палякаў, заняўшы трэцяе месца сярод усіх партый у краіне.
Пра гэта гаворыцца ў сёлетняй справаздачы Freedom in the World 2019 амэрыканскага дасьледчага цэнтру, прысьвечанай стану грамадзянскай і палітычнай свабоды ў сьвеце.
Будапэшт чарговы раз пагражае прабіць дзірку ў эўрапейскай забароне продажу зброі Беларусі.
Вялікабрытанія, Гішпанія, Францыя і Швэцыя абвясьцілі, што прызнаюць апазыцыйнага лідэра Хуана Гуайдо часовым прэзыдэнтам Вэнэсуэлы, і заклікаюць яго правесьці датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары.
Ці ёсьць на ўкраінскіх выбарах галоўная тэма кампаніі? Як асноўныя кандыдаты прапануюць скончыць вайну?
…і не выходзіць без пагадненьня з Эўразьвязам. Прэм’ерку выпраўляюць на перамовы ў Брусэль, ад якіх раней адмаўляўся сам Эўразьвяз.
Эўрапарлямэнт і Рада міністраў ЭЗ дасягнулі неафіцыйнага пагадненьня аб новым візавым кодэксе. Дакумэнт замацоўвае новы парадак выдачы візаў ЭЗ грамадзянам больш чым 100 краінаў для паездак у ЭЗ на тэрмін 90 дзён на працягу 180 дзён.
У параўнаньні зь мінулым годам Беларусь крыху пагоршыла сваё становішча ў індэксе ўспрыняцьця карупцыі, які штогод публікуе міжнародная арганізацыя Transparency International.
Як беларуская грамадзкая думка ставіцца да Расеі, да пэрспэктываў інтэграцыі зь ёй?
У выпадку беспарадкаў пры выхадзе Вялікабрытаніі з Эўразьвязу без угоды брытанскі ўрад можа ўвесьці ў краіне надзвычайнае або ваеннае становішча. Пра гэта піша 27 студзеня выданьне The Times са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе.
Пытаньні правоў чалавека застаюцца галоўнымі ў адносінах Эўразьвязу зь Беларусьсю, заявіла кіраўніцы прадстаўніцтва ЭЗ Андрэа Віктарын 26 студзеня ў Менску на канфэрэнцыі.
Грамадзкая польская тэлевізія ў супрацы з урадам краіны рыхтуецца да запуску тэлеканала TVP Wilno. Канал будзе польскамоўны і адрасаваны да палякаў у Літве.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, камэнтуючы 24 студзеня палітычны крызыс у Вэнэсуэле, напісаў у твітэры, што «вітае адвагу тысяч вэнэсуэльцаў, якія выступаюць за сваю свабоду». Тое, што адбываецца ў краіне ён назваў аднаўленьнем дэмакратыі.
Вярхоўная прадстаўніца Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні апублікавала заяву, у якой падтрымала апазыцыйныя пратэсты ў Вэнэсуэле.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркэль падпісалі ў нямецкім Ахэне «Пагадненьне аб француска-нямецкай інтэграцыі» або Ахэнскае пагадненьне.
Прэм’ер-міністарка Брытаніі Тэрэза Мэй, спрабуючы ўгаварыць палату абшчын вывесьці сытуацыю з Брэксытам з тупіку і прагаласаваць за праект дамовы аб выхадзе з Эўразьвязу, адхіліла заклікі правесьці другі рэфэрэндум наконт членства ў ЭЗ.
Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу на сустрэчы ў Брусэлі ў панядзелак узгаднілі санкцыі супраць асобаў, якія мелі дачыненьне да нападаў з выкарыстаньнем хімічнай зброі
Ёсьць адзін юбілей, які, як выглядае, Эўразьвязу хацелася б чым хутчэй схаваць пад дыван — 10-я гадавіна Ўсходняга партнэрства.
Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода аднаўляе працу для аўдыторыі ў Баўгарыі: адкрыўся новы сайт мэдыякарпарацыі на баўгарскай мове.
Эўразьвяз пазбавіў сетку рэстаранаў хуткага харчаваньня McDonald’s эксклюзіўнага права на гандлёвую марку Big Mac.
У брытанскім парлямэнце пачалося паседжаньне, на якім адбудзецца галасаваньне ў пытаньні Brexit. Прадугледжваюцца варыянты разьвіцьця падзеяў — ад так званага no-deal Brexit, гэта значыць выхаду Вялікабрытаніі з ЭЗ наогул без усякага пагадненьня, да адтэрміноўкі і нават адмовы ад Brexit.
Двое буйных бізнэсоўцаў, якія лічацца галоўнымі спонсарамі кампаніі за выхад Вялікабрытаніі з Эўразьвязу, засумняваліся ў тым, што Брэксыт адбудзецца.
Цягам трох тыдняў гэтага месяца паляўнічыя ў Польшчы павінны забіць каля 210 тысяч дзікоў. Масавае паляваньне, якое рэкамэндуюць міністэрствы аховы навакольнага асяродзьдзя і сельскай гаспадаркі, зьяўляецца элемэнтам барацьбы з афрыканскай чумой сьвіней.
У Нямеччыне арыштавалі падазраванага ў датычнасьці да буйной уцечкі асабістых дадзеных сотняў палітыкаў, журналістаў і знакамітасьцяў, пра якую стала вядома некалькі дзён таму.
У Францыі плянуюць зьмяніць законы, якія рэгулююць дэманстрацыі, каб процідзейнічаць гвалту і вандалізму.
Былы падвойны агент Сяргей Скрыпаль і яго дачка Юлія пасьля замаху на іх у Солсбэры дагэтуль у Брытаніі і не знаходзяцца ў ізаляцыі — сьцьвярджае газэта The Telegraph са спасылкай на свае крыніцы.
Прэзыдэнт Латвіі Раймандас Вэёніс 7 студзеня даверыў сфармаваць новы ўрад старшыні праўленьня партыі «Новае Адзінства» Крыш’янісу Карыньшу.
Літоўская кампанія Spinter tyrimai правяла апытаньне наконт пагрозаў для Літвы. У дасьледаваньні на замову Міністэрства абароны і Цэнтру ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў бралі ўдзел 1007 жыхароў Літвы ва ўзросьце ад 18 да 75 гадоў, піша delfi.lt.
Галасаваньне ў брытанскім парлямэнце аб выхадзе з Эўразьвязу адбудзецца 15 студзеня, паведамляе ВВС са спасылкай на ўрадавыя крыніцы.
Злучаныя Штаты Амэрыкі адправілі ў Чорнае мора дэсантны карабель сваіх вайскова-марскіх сілаў для падтрыманьня бясьпекі ў рэгіёне, паведаміў 6-ы флёт ЗША. На яго борце знаходзіцца частка сіл марской пяхоты, гаворыцца ў паведамленьні.
Загрузіць яшчэ