Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча запускае адмысловы тэлеканал для Вільні


Вільня
Вільня

Грамадзкая польская тэлевізія ў супрацы з урадам краіны рыхтуецца да запуску тэлеканала TVP Wilno. Канал будзе польскамоўны і адрасаваны да палякаў у Літве.

Праца над стварэньнем каналу пачалася летась. Вяшчаньне мае пачацца на мяжы сакавіка і красавіка. Сядзіба тэлеканалу б будзе месьціцца ў Польскім доме ў Вільні, а яго рэдакцыя будзе складацца пераважна з маладых журналістаў.


Пра місію каналу ў інтэрвію выданьню Kurier Wileński распавёў польскі рэжысэр і журналіст Марыюш Піліс, які займаецца яго стварэньнем.

— Я хацеў бы, каб польская мова стала моднай у Літве. Хачу, каб яна асацыявалася з высокім узроўнем цывілізаванасьці. Мы ствараем праект па ідэнтычнасьці, які будзе дарагім для ўсіх палякаў на Віленшчыне, які яны самі будуць ствараць. Я вельмі хачу, каб польская мова вярнулася на належнае ёй месца, каб перастала быць маргіналізаваная.

Учора сядзібу TVP Wilno наведаў кіраўнік канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык, які паведаміў у сваім Фэйсбуку, што вяшчаньне мае пачацца ўжо неўзабаве.

Канал будзе віртуальным, але яго сыгнал будзе таксама распаўсюджвацца ў рамках літоўскай наземнай лічбавай тэлевізіі.

— Канал будзе рыхтаваць штодзённую інфармацыйную перадачу, а таксама публіцыстычныя праграмы, якія зацікавяць палякаў у Літве, — цытуе партал wirtualnemedia.pl чальца ўправы Польскай тэлевізіі Мацея Станэцкага.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG