Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Радыё Свабода аднаўляе вяшчаньне ў краіне ЭЗ і NATO


Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода аднаўляе працу для аўдыторыі ў Баўгарыі: адкрыўся новы сайт мэдыякарпарацыі на баўгарскай мове.

Радыёвяшчаньне для слухачоў у Баўгарыі, пачатае ў 1950 годзе, было спыненае ў 2004 годзе, адначасова са спыненьнем вяшчаньня на Эстонію, Латвію, Літву, Славаччыну, Харватыю і Румынію. Тады было прызнана, што ў гэтых дзяржавах перамаглі прынцыпы дэмакратыі, свабоды інфармацыі і свабоды слова, і неабходнасьць у вонкавым радыёвяшчаньні на гэтыя краіны адпала.

Рашэньне аб аднаўленьні працы баўгарскай рэдакцыі зьвязанае, у прыватнасьці, са складанасьцю грамадзка-палітычных дэмакратычных пераўтварэньняў, зь якімі ў апошнія гады сутыкнулася Баўгарыя. «Свабодная Эўропа» аднаўляе сваю працу ў якасьці дыгітальнай плятформы з мультымэдыйным зьместам" — адзначаецца ў паведамленьні рэдакцыі. Супрацоўнікі сайту «Свободна Европа» даюць карыстальнікам збалянсаваную навінавую і аналітычную інфармацыю пра сытуацыю ў Баўгарыі, на паўднёвым усходзе Эўропы і ў сьвеце, праводзяць журналісцкія расьсьледаваньні, рыхтуюць гукавыя і відэаматэрыялы.

У сярэдзіне студзеня адкрыўся яшчэ адзін новы інтэрнэт-праект РСЭ/РС, адрасаваны аўдыторыі ў Румыніі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG