Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канфлікт на лініі Парыж-Рым. Францыя адклікала амбасадара з Італіі


Матэа Сальвіні
Матэа Сальвіні

Францыя ў чацьвер адклікала для кансультацыі свайго амбасадара ў Рыме, абвінаваціўшы прадстаўнікоў італьянскіх уладаў ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы.

«На працягу некалькіх месяцаў Францыя была мішэньню для неабгрунтаваных і паўторных нападак і абуральным заяў» — гаворыцца ў заяве МЗС Францыі. У Парыжы кажуць, што выказваньні італьянскіх афіцыйных асоб «ня мелі прэцэдэнту з часоў Другой сусьветнай вайны».

Пасол адкліканы праз два дні пасьля таго, як віцэ-прэм’ер урада Італіі, лідэр папулісцкага «Руху пяці зорак» Люіджы дзі Маё сустрэўся ў Парыжы з актывістамі руху «жоўтых камізэлек», якія ладзяць вулічныя пратэсты супраць палітыкі прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона. Пратэсты нярэдка суправаджаюцца сутыкненьнямі з паліцыяй.

Акрамя таго, іншы італьянскі віцэ-прэмʼер, лідэр папуліцскай «Лігі» Матэа Сальвіні неаднаразова крытыкаваў улады Францыі і асабіста Макрона за занадта лібэральную, на яго думку, палітыку ў адносінах да міграцыі. Акрамя таго, Сальвіні актыўна вядзе агітацыю перад выбарамі ў Эўрапарлямэнт, заклікаючы галасаваць за эўраскептычныя партыі і супраць прыхільнікаў паглыбленьня эўрапейскай інтэграцыі — такіх, як Макрон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG