Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына і Францыя падпісалі пагадненьне аб інтэграцыі. Тлумачым, што там


Эманюэль Макрон і Ангела Мэркэль
Эманюэль Макрон і Ангела Мэркэль

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркэль падпісалі ў нямецкім Ахэне «Пагадненьне аб француска-нямецкай інтэграцыі» або Ахэнскае пагадненьне.

У ёй абедзьве краіны бяруць на сябе абавязацельствы сумесна паглыбляць інтэграцыю француска-нямецкай эканамічнай зоны.

Гэтае пагадненьне зьмяшчае яшчэ і асобны пункт аб узаемнай абароне: у выпадку агрэсіі або пагрозы адной зь дзяржаў, іншая павінна выкарыстаць усе свае магчымасьці для дапамогі партнэру.

«Мы бярэм на сябе абавязацельствы разьвіваць сумесную вайсковую культуру, агульную вайсковую прамысловасьць. Мы хочам агульнай палітыкі ў сфэры экспарту ўзбраеньняў. Мы хочам унесьці свой уклад у рост эўрапейскай арміі», — заявіла перад падпісаньнем Мэркэль падкрэсьліваючы, што з гэтага часу дзьве дзяржавы сумесна абараняць свае інтарэсы на міжнароднай сцэне.

Ахэн, Нямеччына
Ахэн, Нямеччына

Згодна з новым Ахэнскім пагадненьнем Францыя і Нямеччына ў прыватнасьці, дамовіліся аб актыўнай распрацоўцы агульных пазыцый і выпуску сумесных заяў па галоўных пытаньнях Эўрапейскага зьвязу. Таксама гэтыя дзьве дзяржавы блёка плянуюць разам выступаць на пляцоўцы ААН.

«Эўразьвяз не перажыве падзелу і драбненьня, ён памрэ. Таму тут ёсьць новая франка-нямецкая адказнасьць перад аб’яднанай Эўропай. Яна дасьць ёй інструмэнты сувэрэннасьці ў сфэры абароны, бясьпекі або космасу», — заявіў Макрон, выступаючы ў Ахэне.

Сярод іншых Ахэнскага пагадненьня таксама разьвіцьцё культурна-адукацыйных абменаў для моладзі, стварэньне франка-нямецкага ўнівэрсытэта і пляны па ўмацаваньні трансгранічных сувязяў.

Нямеччына і Францыя — дзьве найбуйнейшыя і самыя ўплывовыя дзяржавы ЭЗ, якія былі і застаюцца галоўным рухавіком усіх эўраінтэграцыйных працэсаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG