Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латыскім прэм’ерам стане ўраджэнец ЗША


Крыш’яніс Карыньш
Крыш’яніс Карыньш

Прэзыдэнт Латвіі Раймандас Вэёніс 7 студзеня даверыў сфармаваць новы ўрад старшыні праўленьня партыі «Новае Адзінства» Крыш’янісу Карыньшу.

Карыньш нарадзіўся ў ЗША, пасьля вяртаньня ў Латвію займаўся бізнэсам і быў лектарам у Латвійскім унівэрсытэце. У 2000-я гады ён быў міністрам эканомікі ва ўрадзе, а потым быў два разы абраны ў Эўрапарлямэнт.


Выбары ў парлямэнт Латвіі прайшлі ў кастрычніку 2017 года. Перамогу на іх атрымала партыя «Згода», якую ўзначальвае мэр Рыгі Ніл Ушакоў, і якая традыцыйна падтрымлівае рускамоўных жыхароў Латвіі.

Але партыі, якія прадстаўляюць інтарэсы латыскамоўных жыхароў краіны наадрэз адмовіліся фармаваць кааліцыю са «Згодай» і доўгі час не маглі дамовіцца паміж сабой, хто менавіта павінен стаць прэмʼерам.


У выніку пасьля двух няўдалых спробаў сфармаваць кабінэт прэзыдэнт Латвіі прызначыў прэмʼерам лідэра партыі, якая атрымала найменшую колькасьць галасоў сярод сілаў, якія прайшлі ў парлямэнт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG