У Гаазе пачаўся суд над Фелісьенам Кабугам, якога абвінавачваюць у падбухторваньні да генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе.
«Што да Лукашэнкі і яго заяваў, то вы ведаеце, што ён закладнік сытуацыі» — гэтак сакратар Рады нацбясьпекі і абароны (РНБА) Ўкраіны Аляксей Данілаў пракамэнтаваў у інтэрвію «Украінскай праўдзе» сёньняшнія заявы Аляксандра Лукашэнкі пра разгортваньне рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі
Ці азначае разгортваньне рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі, што беларуская армія ўступае ў вайну? Наколькі імаверны ўдар па Ўкраіне з тэрыторыі Беларусі расейскімі сухапутнымі сіламі? Наколькі Пуціну патрэбны ўдзел беларускага войска ў вайне?
Прэзыдэнт Джо Байдэн асудзіў расейскія ракетныя ўдары па Ўкраіне, заявіўшы, што яны прадэманстравалі крайнюю жорсткасьць вайны Ўладзіміра Пуціна супраць украінскага народа.
11-12 кастрычніка адбудзецца візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан, заплянаваныя яго перамовы зь кіраўніком гэтай краіны Эмамалі Рахмонам.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указы, якія датычацца дзейнасьці сыстэмы органаў дзяржаўнай бясьпекі, паведамляе БЕЛТА.
Дэмакратычная лідэрка запісвала відэазварот пасьля заявы Лукашэнкі аб разгортваньні ў Беларусі сумеснай расейска-беларускай групоўкі войскаў.
Улады Вугоршчыны і Сэрбіі заключылі дамову аб будаўніцтве нафтаправода, па якім расейская нафта будзе паступаць у Сэрбію.
Чалец Аб’яднанага пераходнага кабінэту, лідэр Нацыянальнага антыкрызіснага кіраваньня Павал Латушка выступіў з адмысловым зваротам.
Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін запісаў відэазварот, у якім заявіў, што Беларусь ня хоча ваяваць са сваімі суседзямі.
Служба бясьпекі Ўкраіны абвясьціла ў вышук былога прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева. Яго шукаюць па артыкуле аб замаху на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць краіны, учыненым прадстаўніком улады.
Амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігар Кізім заявіў, што нягледзячы на тое, што супольная беларуска-расейская групоўка адпавядае саюзным дамоўленасьцям Расеі і Беларусі, павелічэньне прысутнасьці расейскага складніка выклікае занепакоенасьць.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін дамовіліся аб разгортваньні сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў.
Што азначаюць сёньняшнія заявы Лукашэнкі пра разгортваньне рэгіянальнай групоўкі войскаў Беларусі і Расеі, а таксама пра разьмяшчэньне расейскіх войскаў у Беларусі? Наколькі сур’ёзна варта ўспрымаць пагрозы Лукашэнкі на адрас Украіны?
Дзяржаўная служба Ўкраіны ў пытаньнях надзвычайных сытуацый назвала аб’екты, па якіх Расея нанесла ракетныя ўдары. Але пацярпелі ня толькі энэргетычныя аб’екты.
Брусэль адрэагаваў на апошнія заявы дыктатара.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што дамовіўся з канцлерам Нямеччыны Олафам Шольцам аб неабходнасьці тэрмінова правесьці нараду лідэраў «Групы сямі» (G7) для абмеркаваньня сытуацыі ва Ўкраіне пасьля масіраванай расейскай ракетнай атакі.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў працягваюцца.
Амбасада ЗША адрэагавала на інтэнсіўны ракетны абстрэл Украіны.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін падчас выступу паабяцаў «цьвёрдыя адказы» ў выпадку тэрактаў на тэрыторыі РФ.
Пад ціскам Масквы Менск ідзе на максымальнае абвастрэньне адносін з Украінай. Можна меркаваць, што гэта стала прамым наступствам перамоваў Лукашэнкі з Пуціным у Санкт-Пецярбургу.
Суседняя з Украінай дзяржава заявіла, што расейцы 10 кастрычніка парушылі яе паветраную прастору.
Аляксандар Лукашэнка 10 кастрычніка на нарадзе з вайскоўцамі і сілавікамі заявіў, што даручыў КДБ зрабіць неабходныя захады супраць тэрарызму.
У Дзяржаўнай службе надзвычайных сытуацый Ўкраіны паведамілі, што ў выніку абстрэлаў Львоўская, Палтаўская, Сумская і Харкаўская вобласьці засталіся без электрычнасьці.
Кіраўнік Мікалаеўскай абласной вайсковай адміністрацыі Віталь Кім заявіў, што з тэрыторыі Беларусі запушчана 10 бесьпілётных апаратаў, імаверна іранскай вытворчасьці.
Офіс Вярхоўнага камісара у правах чалавека ААН запрашае асоб, групы і арганізацыі слаць ім інфармацыю і дакумэнтальныя пацьверджаньні, якія адносяцца да мандата разгляду пытаньня аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Беларусь бярэ ўдзел у «спэцыяльнай апэрацыі» ва Ўкраіне, выконваючы некалькі функцый. Пра гэта на канале «Беларусь-1» заявіў першы намесьнік дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь Павал Муравейка.
Жыцьцю байцоў беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага, параненых падчас выкананьня заданьня 3 кастрычніка, нічога не пагражае, паведаміла на брыфінгу 10 кастрычніка афіцыйны прадстаўніца воінскага фармаваньня Крысьціна «Чабор».
Новы пакет санкцый дазволіць ЭЗ уносіць у чорны сьпіс асоб, якія дапамагаюць абыходзіць санкцыі Эўразьвязу. Увядзеньне экстратэрытарыяльнага аспэкту азначае сабой буйны зрух у санкцыйнай палітыцы ЭЗ, адзначае Bloomberg.
Ва ўкраінскай арганізацыі «Цэнтар грамадзянскіх свабод», якая атрымала Нобэлеўскую прэмію міру, яшчэ не вырашылі, на што патрацяць яе.
Намаганьні ўкраінскага боку сканцэнтраваныя на нарошчваньні прыкрыцьця дзяржаўнай мяжы, адзначыў кіраўнік Кіраўнік памежнага камітэту Беларусі Анатоль Лапо ў інтэрвію СТВ.
Літаральна зь першых дзён вайны кампанія беларусаў прыехала ў польскі Пярэмышль, каб дапамагаць украінскім уцекачам. Андрэй Кулакоў бясплатна перавозіць уцекачоў. «За гэтыя месяцы перавёз каля 50 тысяч чалавек. Наматаў на сваім бусе каля 60 тысяч кілямэтраў», — кажа ён.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвінаваціў спэцслужбы Ўкраіны ў арганізацыі выбуху на Крымскім (Керчанскім) мосьце, які адбыўся 8 кастрычніка.
Мітрапаліт Станеўскі і нунцый Ватыкану абмеркавалі справу Чырвонага касьцёла з упаўнаважаным у справах рэлігій і нацыянальнасьцяў пры Савеце Міністраў. Сустрэча ў офісе ўпаўнаважанага адбылася яшчэ ў пятніцу, але пра яе стала вядома ўчора ўвечары.
Літоўскі міністар абароны Арвідас Анушаўскас лічыць, што Менск абвінавачвае Ўкраіну ў рыхтаваньні нападу на Беларусь з мэтай адводу ўкраінскіх сілаў з фронту на паўночную мяжу.
Вучэньняў міратворчых сілаў АДКБ на тэрыторыі Кіргізстану ня будзе, заявілі ў Бішкеку.
Калі б Пуцін у 80-я служыў не ў КДБ (у Дрэздэнскім доме дружбы), а ваяваў у акопах пад Кандагарам і Гератам і на ўласнай скуры адчуў, што такое сапраўдная вайна, пэўна, ніякага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну не было б.
Эўразьвяз вітае рашэньне прысудзіць Нобэлеўскую прэмію міру беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, а таксама праваабарончым арганізацыям «Мемориал» (Расея) і «Цэнтар грамадзянскіх свабод» (Украіна).
Расейскія прыватныя вайсковыя кампаніі вэрбуюць наймітаў на тэрыторыі Беларусі, заявіў у эфіры «Вайсковага тэлебачаньня» прадстаўнік галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Вадзім Скібіцкі.
У выніку выбуху на Керчанскім мосьце, які вядзе з Краснадарскага краю Расеі ў анэксаваны Крым, абрынулася частка дарожнага палатна, на мосце пачаўся пажар, былі таксама пашкоджаны чыгуначныя пуці.
Рух па Крымскім (Керчанскім) мосьце адкрылі для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў. Пра гэта паведаміў расейскі кіраўнік анэксаванага Крыму Сяргей Аксёнаў, перадае праект Радыё Свабода Крым. Рэаліі.
У Службе бясьпекі Ўкраіны на просьбу Радыё Свабода пракамэнтаваць магчымае дачыненьне Ўкраіны да выбухаў на Крымскім (Керчанскім) мосьце 8 кастрычніка не пацьвердзілі і не адмаўлялі гэты факт.
Пра сваё звальненьне Алена Курхінен распавяла ў сацыяльных сетках. Паводле яе, гэта адбылося яшчэ 26 верасьня.
У афіцыйным прэс-рэлізе Amnesty International заклікае ўсіх пісаць лісты на адрас Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Беларусі з патрабаваньнем спыніць жорсткае абыходжаньне зь Сяргеем Ціханоўскім за кратамі і неадкладна яго вызваліць.
Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі скасавала забарону на міжнародныя перавозкі грузаў па тэрыторыі краіны аўтаперавозьнікам з Эўразьвязу, але для гэтага яны мусяць атрымаць адмысловы дазвол.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выступіў з заявай, у якой павіншаваў сёлетніх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру — беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага, украінскі Цэнтар грамадзянскіх свабодаў і расейскую праваабарончую арганізацыю «Мэмарыял».
Сьледчы камітэт спыніў крымінальную справу ў дачыненьні да праваабаронцы Human Constanta Насты Лойкі. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку, піша mediazona.by.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі абвясьціў пра тое, што Ўкраіна прызнае Курыльскія астравы часткай Японіі. Ён падпісаў адпаведнае рашэньне, а Вярхоўная Рада Ўкраіны зрабіла заяву на гэты конт.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што не заклікаў NATO наносіць па Расеі «прэвэнтыўныя ўдары», а гаварыў пра больш жорсткія санкцыі супраць Масквы з мэтай не дапусьціць ужыцьця ёю ядзернай зброі супраць Украіны. Пра гэта ён сказаў у інтэрвію Бі-Бі-Сі.
Загрузіць яшчэ