Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК спыніў крымінальную справу ў дачыненьні да праваабаронцы Насты Лойкі


Наста Лойка
Наста Лойка

Сьледчы камітэт спыніў крымінальную справу ў дачыненьні да праваабаронцы Human Constanta Насты Лойкі. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку, піша mediazona.by. 

«Па вяртаньні на мяне чакаў ліст з СК, што крыміналка ў дачыненьні да мяне спыненая. Цяпер я толькі сьведка па справе „Вясны“ і без забароны на выезд», — напісала Лойка.

Лойку затрымалі 6 вераснья каля залі суду, дзе праходзіла паседжаньне ў справе «Рэвалюцыйнага дзеяньня». 7 верасьня ёй прысудзілі 15 сутак арышту, а 22 верасьня яе другі раз арыштавалі на той самы тэрмін.

У жніўні 2021 году Лойка стала падазраванай у садзейнічаньні нявыплаце падаткаў (артыкул 243 КК РБ) у справе супраць праваабарончага цэнтру «Вясна». Праваабаронца заставалася пад падпіскай аб нявыезьдзе і абавязаньнем аб яўцы.

13 жніўня 2021 года супрацоўнікі ДФР затрымалі Лойку, а пасьля ператрусу ў яе кватэры праваабаронца зьвязалася з адвакатам і сказала, што яе пакідаюць у ІЧУ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG