Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН зьбірае інфармацыю аб парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі, якія адбыліся з 1 траўня 2020 году


Сілавікі падчас разгонаў акцый пратэсту ў 2020 годзе. Ілюстрацыйнае фота
Сілавікі падчас разгонаў акцый пратэсту ў 2020 годзе. Ілюстрацыйнае фота

Офіс Вярхоўнага камісара у правах чалавека ААН запрашае асоб, групы і арганізацыі слаць ім інфармацыю і дакумэнтальныя пацьверджаньні, якія адносяцца да мандата разгляду пытаньня аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Офіс правоў чалавека ААН зацікаўлены ў атрыманьні інфармацыі, якая тычыцца ўсіх меркаваных парушэньняў правоў чалавека, учыненых у Беларусі з 1 траўня 2020 году, уключаючы магчымыя гендэрная аспэкты такіх парушэньняў.

Нягледзячы на тое, што крайні тэрмін падачы інфармацыі — 30 лістапада 2022 году, рэкамэндуецца дасылаць матэрыялы як мага раней, каб сакратарыят меў дастаткова часу для апрацоўкі інфармацыі і, пры неабходнасьці, наступных дадатковых дзеяньняў.

Адзначаецца, што Офіс правоў чалавека надае першараднае значэньне абароне крыніц. Раскрыцьцё асобы людзей, якія супрацоўнічаюць з Офісам, і выкарыстаньне дадзенай імі інфармацыі будзе магчымым выключна зь іхнай інфармаванай згоды.

У мэтах бясьпекі і канфідэнцыйнасьці пададзенай інфармацыі рэкамэндуецца накіроўваць яе праз абароненае воблака, створанае Офісам для гэтых мэтаў.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі рэзка павялічыўся маштаб рэпрэсій у дачыненьні да людзей, якія выказалі сваю грамадзянскую пазыцыю. У выніку — дзясяткі тысяч беларусаў прайшлі празь перасьлед і эмігравалі.

Праваабаронцы працягваюць фіксаваць факты парушэньняў правоў чалавека — штодзённа ў краіне выносяцца палітычна матываваныя прысуды, людзі падвяргацца катаваньням у зьняволеньні і падчас затрыманьняў.

На стане на 11 кастрычніка 2022 году праваабарончы цэнтар «Вясна» прызнаў палітычнымі зьняволенымі 1344 чалавекі.

На фоне саўдзелу Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны апошнія месяцы адбываецца таксама перасьлед беларусаў, якія нейкім чынам выказаліся супраць вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG