Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін абвінаваціў спэцслужбы Ўкраіны ў выбуху на Крымскім мосьце


Крымскі мост пасьля выбуху
Крымскі мост пасьля выбуху

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвінаваціў спэцслужбы Ўкраіны ў арганізацыі выбуху на Крымскім (Керчанскім) мосьце, які адбыўся 8 кастрычніка.

Расейскія тэлеканалы ўвечары ў нядзелю паказалі кадры сустрэчы Пуціна з кіраўніком Сьледчага камітэта Аляксандрам Бастрыкіным. Той заявіў аб датычнасьці да выбуху ня толькі спэцслужбаў Украіны, але і нейкіх грамадзян Расеі, якія знаходзяцца за мяжой.

«Сумненьняў няма, гэта тэракт, накіраваны на разбурэньне крытычна важнай грамадзянскай інфраструктуры РФ. Аўтары, выканаўцы, заказчыкі - спэцслужбы Ўкраіны», - сказаў Пуцін.

Кіраўнік СК паведаміў, што пасьля выбуху сьледчыя ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле аб тэрарызьме. Па словах Бастрыкіна, да тэракту датычныя грамадзяне Расеі і іншых краін, якія дапамагалі ў падрыхтоўцы выбуху.

Па словах Бастрыкін, грузавік ехаў з Баўгарыі праз Грузію і Армэнію ў Паўночную Асэтыю і далей Краснадарскі край. У такім пераказе маршрут выглядае дзіўна — незразумела, у прыватнасьці, як грузавік мог трапіць з Армэніі, якая не мяжуе з Расеяй, у расейскую рэспубліку Паўночная Асэтыя. Раней СМІ паведамлялі, што ўладальнікам грузавіка зьяўляецца прадпрымальнік з Краснадара, а за рулём знаходзіўся ягоны сваяк.

Рух легкавых аўтамабіляў па мосьце аднавілі па ацалелай яго частцы — па дзьвюх палосах. Таксама адноўлены рух цягнікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG