Прэмію міру будуць уручаць 10 сьнежня ў сталіцы Нарвэгіі, Осла.
Ці могуць наступныя выбарчыя кампаніі ў Беларусі стаць трыгерам палітычных пераменаў? Ці пойдзе апазыцыя на выбары ў 2024 годзе? Як грамадзтва можа падрыхтавацца да рэзкіх і кардынальных зьменаў, да так званых «чорных лебедзяў»?
У сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў зьявілася кніга Ёсіфа Бродзкага «Баляда пра маленькі буксір», выдадзеная сёлета ў выдавецтве Янушкевіч. Таксама ўлады прызналі экстрэмісцкай кнігу Уладзіміра Арлова «Айчына: Маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касьцюшкі».
Сёлета беларускія сілавікі прыходзілі ў дзясятак буйных кампаній: у адных правялі ператрусы, іншыя ўвогуле прымусілі спыніць дзейнасьць. Многіх кіраўнікоў затрымалі. Прыгадваем, па каго прыйшлі.
Справы заведзеныя ў рамках унівэрсальнай юрысдыкцыі, якая прадугледжвае экстэрытарыяльны прынцып прыцягненьня да адказнасьці.
Міністар рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірына Верашчук заклікала ўкраінцаў, якія выехалі за мяжу, не вяртацца дадому да вясны.
Прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер упершыню прыехаў у Кіеў зь візытам, які раней адкладаўся празь небясьпеку.
Эўразьвяз выдзеліць Украіне 1 млрд эўра экстранай дапамогі для аднаўленьня энэргазабесьпячэньня, заявіла кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен на канфэрэнцыі аб аднаўленьні Ўкраіны ў Бэрліне.
Улады Ўкраіны перакананыя, што разьмяшчэньня місіі вайсковых назіральнікаў на мяжы зь Беларусьсю можна выканаць вельмі хутка.
Кароль Вялікай Брытаніі Карл III прызначыў Рышы Сунака прэмʼер-міністрам краіны. Зараз Сунаку трэба будзе сфармаваць урад.
Расейская ПВК «Вагнэр» рэкрутуе зьняволеных, хворых на цяжкія інфэкцыйныя хваробы (у тым ліку ВІЧ і гепатыт C).
Лукашэнка баіцца выбараў. Прычым любых. Траўма, атрыманая падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2020 году, аказалася вельмі глыбокай. Таму ён асьцерагаецца выбараў увогуле — як зьявы, як інстытуцыі. І робіць усё магчымае, каб выбару ў беларускага народу не было.
У Берліне 25 кастрычніка адкрылася Міжнародная экспэртная канфэрэнцыя па аднаўленьні, рэканструкцыі і мадэрнізацыі Ўкраіны.
У Горадні двое падлеткаў, 14 і 15 гадоў, залілі вадой Вечны агонь ля помніка савецкім салдатам і партызанам.
Прэзыдэнт Эстоніі Алар Карыс пацьвердзіў падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў.
Міністар абароны Латвіі Артыс Пабрыкс у інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время» заявіў, што Беларусь сёньня не зьяўляецца аўтаномнай краінай і зазначыў, што «час Лукашэнкі скончыўся».
Юрысты з Legal Hub, «Беларускай абсэрваторыі інтэрнэту» і лічбавыя назіральнікі За BYnet ацанілі ўказ Лукашэнкі пра наданьне КДБ і ААЦ прамога доступу да базаў зьвестак сайтаў у Беларусі.
У Кіеве і шасьці абласьцях Украіны абвясьцілі паветраную трывогу праз расейскую атаку дронамі з тэрыторыі Беларусі.
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны паведамілі, што расейскія войскі ўмацоўваюць абарончыя пазыцыі на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласьці.
Група кангрэсмэнаў ад Дэмакратычнай партыі накіравала прэзыдэнту ЗША Джо Байдэну ліст з заклікам пачаць з Расеяй прамыя перамовы, якія маглі б прывесьці да спыненьня вайны ва Ўкраіне.
Вэнэцыянская камісія (Эўрапейская камісія за дэмакратыю праз права) на сэсіі 21-22 кастрычніка ўхваліла Канчатковае заключэньне аб канстытуцыйнай рэформе ў Беларусі і рэфэрэндуме, які прайшоў у лютым 2022 году.
Кіраўнік расейскага рэгіёну Чачэніі Рамзан Кадыраў назваў «слабымі» адказы расейскай арміі на абстрэл тэрыторый, якія ён лічыць расейскімі, і заклікаў «сьцерці ўкраінскія гарады зь зямлі».
Сабаку зь мянушкай Джэк знайшлі на другі дзень пасьля дэакупацыі гораду Купянску Харкаўскай вобласьці. Ён меў невялікае аскепкавае раненьне сьпіны і амаль страціў слых ад выбухаў.
Заходнія выведкі далей аналізуюць расейскую ваенную агрэсію супраць Украіны.
Інспэктары Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі на просьбу Кіева наведаюць два ядзерныя аб’екты Ўкраіны для правядзеньня праверкі, паведаміў генэральны дырэктар арганізацыі Рафаэль Гросі.
Фота прэзыдэнта на вакзале ўкраінскай сталіцы апублікавала ў Twitter ягоная прэс-сакратарка Керстын Гамэлін.
Падзеі 25 кастрычніка ў Беларусі, сьвеце і гісторыі
На поўначы Мʼянмы больш за 60 чалавек загінулі ў выніку авіяўдараў, нанесеных вайскоўцамі па канцэрце ў гонар 62-й гадавіны стварэньня Арганізацыі незалежнасьці Качына.
Як стала вядома «Нашай Ніве», беларускія інструктары рыхтуюць расейскіх мабілізаваных да вайны ва Ўкраіне.
Усебеларускі народны сход (УНС) прапануецца надзяліць паўнамоцтвамі па вызначэньні легітымнасьці выбараў, даць магчымасьць сходу ініцыяваць правядзеньне рэфэрэндумаў, а таксама адхіляць ад пасады прэзыдэнта .
Госьць Радыё Свабода — баўгарскі палітоляг Іван Крысьцеў, старшыня Цэнтру лібэральных стратэгіяў у Сафіі, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута дасьледаваньняў праблем чалавека ў Вене, аўтар кнігі «Пасьля Эўропы».
Якая імавернасьць таго, што Ўкраіна прызнае Беларусь тэрыторыяй, якую часова акупавала Расея? У якой сытуацыі Кіеў разарве дыпляматычныя адносіны з рэжымам Лукашэнкі? Каго Ўкраіна лічыць легітымным прадстаўніком беларускага народу?
Хто такі Рышы Сунак, які застаўся адзіным прэтэндэнтам на пасаду лідэра Кансэрватыўнай партыі і новым прэм'ер-міністрам Вялікай Брытаніі.
У Беларусі працягвае расьці дэфіцыт мэдыкаў. За 3 месяцы вакансій стала болей на 10%. У адной лякарні шукаюць адразу 33 спэцыялістаў. Паглядзелі, што ім прапануюць.
Сьвятлана Ціханоўская прыбыла зь візытам у Талін на запрашэньне міністра замежных спраў краіны Урмаса Рэйнсалу.
Свабода разабралася, у чым і як за апошні тыдзень схлусілі і зманіпулявалі фактамі прапагандысты дзяржаўных СМІ Беларусі.
Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла аб затрыманьні прэзыдэнта акцыянэрнага таварыства «Мотор Січ» Вячаслава Багуслаева паводле падазрэньня ў калябарацыйнай дзейнасьці і спрыяньні дзяржаве-агрэсарцы.
Ізраіль перадаў Украіне выведныя дадзеныя, неабходныя для барацьбы з іранскімі ўдарнымі бесьпілётнікамі «Шагед-136», якія Расея, паводле шматлікіх сьведчаньняў, выкарыстоўвае супраць Украіны.
Намесьнік дырэктара Кіеўскага міжнароднага інстытуту сацыялёгіі Антон Грушэцкі заявіў, што Расея сваімі інтэнсіўнымі абстрэламі і зьнішчэньнем аб’ектаў інфраструктуры не запалохала ўкраінцаў, каб яны адмовіліся ад далейшай узброенай барацьбы з расейскімі войскамі.
Жыхар Гомля Ільля Міронаў вядомы тым, што напісаў больш за 2 тысячы лістоў падтрымкі палітвязьням. Яго затрымалі ў верасьні 2021 году за камэнтары па «справе Зельцара».
Дэпутат Херсонскай абласной рады Сяргей Хлань заявіў аб цяжкай гуманітарнай сытуацыі ў Херсоне і правабярэжнай частцы Херсонскай вобласьці.
Сьвятлана Ціханоўская прыбыла зь візытам у Талін на запрашэньне міністра замежных справаў краіны Урмаса Рэйнсалу. Дэмакратычная лідэрка Беларусі правядзе сустрэчы з прэзыдэнтам, сьпікерам парлямэнта, рэктарамі ВНУ, а таксама выступіць перад дэпутатамі.
Цэнтар нацыянальнага супраціву, які ва Ўкраіне зьвязваюць з украінскай вайсковай выведкай, паведаміў, што ў Беларусь прыехалі іранскія спэцыялісты, якія дапамагаюць расейцам запускаць дроны для абстрэлаў тэрыторыі Ўкраіны.
Упаўнаважаны Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў правах чалавека Дзьмітро Лубінец апублікаваў доказ арганізацыі Расеяй сыстэматычнага незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.
Беларусы Варшавы і Шчэціна сабраліся на акцыі ў падтрымку Дарʼі Лосік і ўсіх беларускіх палітвязьняў.
Канцлер Нямеччыны і старшыня Эўракамісіі заклікалі распрацаваць плян дапамогі Ўкраіне ў рэканструкцыі краіны, які быў бы супастаўны з «плянам Маршала».
Кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Кірыла Буданаў заявіў, што Расея перакінула на тэрыторыю Беларусі каля 3200 сваіх мабілізаваных.
У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі мяркуюць, што Расея ўсё больш выкарыстоўвае для абстрэлаў тэрыторыі Ўкраіны іранскія бесьпілётнкі, каб замяніць ракеты вялікай далёкасьці, што становяцца ўсё больш дэфіцытнымі.
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве гэтых краін. Яны выказалі далейшы намер падтрымліваць Украіну.
Загрузіць яшчэ