Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выведка Вялікай Брытаніі: Расея выкарыстоўвае для абстрэлаў Украіны іранскія дроны, бо не хапае ракет


Расейскі дрон на Кіевам
Расейскі дрон на Кіевам

У выведцы Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі мяркуюць, што Расея ўсё больш выкарыстоўвае для абстрэлаў тэрыторыі Ўкраіны іранскія бесьпілётнкі, каб замяніць ракеты вялікай далёкасьці, што становяцца ўсё больш дэфіцытнымі.

«Расея, імаверна, выкарыстоўвае вялікую колькасьць іранскіх дронаў „Shahed-136“, каб прабіць усё больш эфэктыўную ўкраінскую супрацьпаветраную абарону. Пэўна, яны выкарыстоўваюцца ў якасьці замены высокадакладнай зброі вялікай далёкасьці расейскай вытворчасьці, якая становіцца ўсё больш дэфіцытнай», — адзначылі ў брытанскай выведцы.

Іранскія дроны павольныя, шумныя і лятаюць на малых вышынях, што дазваляе іх лёгка зьбіць звычайнымі сродкамі супрацьпаветранай абароны.

Кіраўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Кірыла Буданаў у інтэрвію ўкраінскаму выданьню «Українська правда» паведаміў, што на 22 кастрычніка Расея выкарыстала каля 330 бесьпілётнікаў іранскага паходжаньня, зь якіх 222 зьбілі Ўзброеныя сілы Ўкраіны.

Паводле яго, Расея замовіла ў Іране яшчэ 1700 дронаў.

«Тэрор з выкарыстаньнем „Шагедаў“ сапраўды можа быць яшчэ доўга. А вось з выкарыстаньнем ракет — не, таму што запасы амаль што вычарпаныя. Па „Іскандэрах“ — каля 13 засталося, па ракетах тыпу „Калібар-ПЛ“, „Калібар-НК“ — каля 43%, па ракетах Х-101 і Х-555 таксама каля 45%. „Прасядаць“ ніжэй за 30% увогуле вельмі небясьпечна, таму што ўжо ідзе НЗ (недатыкальны запас. — РС)», — мяркуе Кірыла Буданаў.

Раней міністар абароны Ўкраіны Андрэй Рэзьнікаў паведаміў, што ў Расеі з пачатку ўварваньня ва Ўкраіну з 900 ракет тыпу «Іскандэр» засталося 124, з 500 ракет тыпу «Калібар» — 272, з 444 ракет тыпу Х-101 і Х-555 засталося 213.

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG