Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі бракуе больш за 6000 мэдыкаў. Як дзяржава спрабуе кампэнсаваць іх адсутнасьць


Архіўнае фота, Менск, сакавік 2019 году
Архіўнае фота, Менск, сакавік 2019 году

У Беларусі працягвае расьці дэфіцыт мэдыкаў. За 3 месяцы вакансій стала болей на 10%. У адной лякарні шукаюць адразу 33 спэцыялістаў. Паглядзелі, што ім прапануюць.

За тры месяцы колькасьць вакансій для лекараў вырасла на 10%.

Нестае 6257 мэдыкаў

У Беларусі працягвае нарастаць дэфіцыт мэдыкаў. Калі ў ліпені ў агульнарэспубліканскім банку вакансій і рэзюмэ была 5591 вакансія для лекараў, то цяпер іх 6257, або на 10% болей.

Самы вялікі заробак, які знаходзім, — 3144 рублі, — прапануюць у адной з гаспадарак Шаркаўшчынскага раёну. Разам зь ім абяцаюць жылы дом.

Самы распаўсюджаны заробак — крыху больш за 1000 рублёў. Напрыклад, лекару-спэцыялісту ў Гомельскай гарадзкой паліклініцы прапануюць 1299 рублёў на месяц.

Лекару-спэцыялісту ў сталічнай паліклініцы прапануюць 1400 рублёў на месяц.

Заробкі мэдсясьцёр — ад 600 да 1800 рублёў

У банку вакансій зараз 3559 прапановаў працы для мэдыцынскіх сясьцёр. Гэта на 55 вакансій больш, чым было ў ліпені.

Самы вялікі заробак для мэдыцынскай сястры, які знаходзім, — у гарадзкой менскай паліклініцы. Гатовыя плаціць 1800 рублёў на месяц.

1600 рублёў мэдсястры прапануюць у РНПЦ пульманалёгіі і фтызіятрыі.

Найбольш жа распаўсюджаны заробак — да тысячы рублёў. Напрыклад, у гомельскай паліклініцы мэдсястры прапануюць заробак 604 рублі на месяц.

У менскай паліклініцы мэдсястры гатовыя плаціць 900 рублёў на месяц.

33 лекары трэба толькі ў адну лякарню

Ёсьць раённыя лякарні, дзе больш за дзясятак вакансій для лекараў. Напрыклад, у Слонімскай цэнтральнай раённай лякарні аж 33 вакансіі. Толькі лекараў агульнай практыкі трэба 6, таксама 5 стаматолягаў.

У Жыткавіцкай раённай лякарні патрэбна 12 лекараў.

Яшчэ ў ліпені там шукалі 17 лекараў, удалося закрыць 5 вакансій.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG