Павіншавалі адзін аднаго з Новым годам, пасьля яшчэ гадзіну абмяркоўвалі інтэграцыю і цэны на вуглевадароды.
Героі Лявона Вольскага сьпяваюць пра свае чаканьні ад 2020 году.
Дзяржаўны пракурор Гішпаніі 30 сьнежня рэкамэндаваў часова вызваліць з турмы каталёнскага палітыка Урыёла Жункераса.
Прынамсі 11 чалавек цяпер асуджаныя на адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгах.
Зьміцер Казлоў перастаў выходзіць на сувязь 26 сьнежня. Цяпер выявілася, што ў той дзень яго затрымалі за акцыі супраць паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі. Вядома, што ён адбывае арышт у Воршы, але на які тэрмін яго асудзілі, невядома.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо 4 студзеня сустрэнецца ў Менску з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных справаў Уладзімерам Макеем.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін «шмат разоў хлусіў пра Польшчу, і заўсёды рабіў гэта наўмысна».
Калі пратэсты зацягваюцца, а ўлады перакрываюць інфармацыйны кісларод, пара браць справу ў свае рукі, вырашылі актывісты з багдадзкай плошчы Тахрыр і пачалі друкаваць уласную газэту.
Усяго мела быць 13 судоў. Усіх падсудных вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбыліся 7 і 8 сьнежня.
У Стамбуле некалькі сотняў удзельнікаў акцыі арганізавалі акцыю супраць падтрымкі сырыйскай арміі ў правінцыі Ідліб расейскімі вайскоўцамі.
Тэлефонная размова адбылася ў нядзелю па ініцыятыве расейскага боку паміж прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным і прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Амэрыкі Дональдам Трампам, паведамляецца на сайце Kremlin.ru
Двое блогераў і пазаштатных карэспандэнтаў ўкраінскай рэдакцыі Радыё Свабода Станіслаў Асееў і Алег Галазюк вызваленыя ў рамках вялікага абмену палоннымі паміж Кіевам і прарасейскімі сэпаратыстамі.
Улады Ўкраіны і прарасейскія сэпаратысты на ўсходзе краіны абмяняліся палоннымі і захопленымі цывільнымі асобамі. Абмен пачаўся 29 сьнежня на кантрольна-прапускным пункце пад Горлаўкай у Данецкай вобласьці.
Супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй пратэставалі 29 сьнежня ў Менску.
29 сьнежня каля 12.00 на плошчы Леніна ў Берасьці чарговы раз сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу. Пра гэта паведамляе БелаПАН.
Блогерку Нафасат Алашукураву 28 сьнежня выпусьцілі з псыхіятрычнай клінікі ва Ўргенчы. Там яе ўтрымлівалі тры месяцы паводле рашэньня суду пасьля таго, як яна прыняла ўдзел у акцыі пратэсту. Пра гэта паведамляе Ўзбэцкая служба Радыё Свабода.
У Менску прайшла чарговая — пятая за месяц — акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. Свабода вяла жывую відэа- і тэкставую трансьляцыю з пратэсту.
У Менску 29 сьнежня прайшоў пяты за месяц мітынг супраць паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі. Пасьля мітынгу на Кастрычніцкай плошчы прайшло шэсьце да плошчы Незалежнасьці, праз гадзіну па заканчэньні — «жывы ланцуг» калі Галоўпаштамта.
Улады Ўкраіны і прарасейскія сэпаратысты на ўсходзе краіны пачалі абмен палоннымі і захопленымі цывільнымі асобамі. Абмен праходзіць 29 сьнежня на кантрольна-прапускным пункце пад Горлаўкай у Данецкай вобласьці.
Жыхар Ліды Вітольд Ашурак правёў адзіночны пікет супраць інтэграцыі каля помніка князю Гедзіміну.
У Кіеве беларускія і ўкраінскія актывісты пікетавалі Амбасаду Расеі ва Ўкраіне супраць паглыбленьня беларуска-расейскай інтэграцыі.
Кіраўніцтва Эўрапейскай народнай партыі (ЭНП) заклікала ўлады Беларусі спыніць рэпрэсіі супраць удзельнікаў акцый у падтрымку незалежнасьці, піша БелаПАН.
Чарговая — пятая за месяц — акцыя пратэсту супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй прайшла ў Менску 29 сьнежня. У мітынгу і шэсьці ўзялі ўдзел каля 120 чалавек. Пасьля акцыі некалькі дзясяткаў чалавек зладзілі «жывы ланцуг».
Калегія судзьдзяў Кіеўскага апэляцыйнага суду ў суботу ўвечары прыняла рашэньне аб зьмене меры стрыманьня былым супрацоўнікам падразьдзяленьня спэцыяльнага прызначэньня «Беркут», абвінавачаным у расстрэле людзей падчас падзеяў Эўрамайдану ў 2014 годзе, і прызначыла ім асабістае абавязаньне.
Прэзыдэнт Чарнагорыі Міла Джуканавіч падпісаў прыняты раней парлямэнтам закон аб свабодзе веравызнаньня, які абмяжоўвае ўплыў у краіне Сэрбскай праваслаўнай царквы (СПЦ). Пра гэта паведаміў у суботу тэлеканал RTCG.
Масква і Менск маюць добрыя шанцы выйсьці на падпісаньне праграмы дзеяньняў па інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы ўжо ў пачатку наступнага году, заявіў амбасадар Расеі ў Беларусі Дзьмітры Мезенцаў «Известиям».
Супрацоўнікі міліцыі ў форме і ў цывільным не дазволілі правесьці прагляд антыфашысцкага фільму, арганізаваны ініцыятывай dissidentby. Пасьля прагляду плянавалая падпісаньне паштовак для палітычных зьняволеных.
Кабінэт міністраў Украіны ухваліў падпісаньне міравога пагадненьня з расейскім «Газпромам» у рамках дамоўленасьцяў пра транзыт газу. Адпаведнае распараджэньне ад 27 сьнежня апублікаванае на сайце ўраду.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі пацьвердзіў, што 29 сьнежня запланяваны абмен утрымліванымі. Пра гэта ён сказаў падчас рабочай паездкі ў Івана-Франкоўскай вобласьці, паведамляе агенцтва «Укрінформ».
Зь якой назвай дзясятыя гады ХХІ стагодзьдзя ўвойдуць у гісторыю? Якія тры падзеі дзясятых былі самымі важнымі для Беларусі і сьвету? Якія трэнды працягнуцца, а якія — зламаюцца ў 20-я гады?
Амбасадар Расеі ў Варшаве Сяргей Андрэеў у пятніцу быў выкліканы ў Міністэрства замежных справаў Польшчы ў сувязі з апошнімі крытычнымі заявамі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна на адрас Польшчы ў кантэксьце абставінаў пачатку Другой сусьветнай вайны.
У заяве адзначаюць, што 26 і 27 сьнежня ў краіне пракацілася хваля затрыманьняў удзельнікаў мірных акцый у абарону сувэрэнітэту Беларусі
Каля беларускага дыпляматычнага прадстаўніцтва ў ЗША ў Вашынгтоне 27 сьнежня прайшоў пікет пад лёзунгам «Не саюзу з Расеяй!». Арганізатарам выступіла «Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне» (БАЗА).
І гатовы скасаваць свой візыт у Расею 9 траўня.
Навучэнцы раз на год змогуць браць дзень адгулы для «грамадзянскай актыўнасьці».
Кіраўнікі Беларусі ды Расеі пры неабходнасьці могуць стэлефанавацца да Новага года, каб вырашыць шэраг пытаньняў.
Некаторыя сустрэнуць Новы год «на сутках».
Менскі гурт Relikt выдаў складанку сваіх найлепшых кампазыцыяў пад назвай «Braslavy Unplugged». Гэта падарунак гурту слухачам да зімовых сьвятаў.
Кампанія «Сьвежы вецер» увечары 27 сьнежня скасавала акцыю супраць інтэграцыі ў будынку Галоўпаштамту, бо ў залі і ва ўваходным тамбуры былі каля 10 супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным і ў форме.
Беларусь і Альбанія 27 сьнежня падпісалі пагадненьне аб узаемным скасаваньні візавых патрабаваньняў.
Зьбіраліся падключыць 360 тысячаў камэраў, цяпер зьбіраюцца толькі 13 тысячаў, а змаглі падключыць менш за 100 камэраў.
Робэрт Малі, прэзыдэнт Міжнароднай крызыснай групы (International Crisis Group), зьвяртае ўвагу на важнейшыя мясцовыя канфлікты, якія, на ягоную думку, будуць вызначаць балянс глябальнай бясьпекі ў 2020 годзе.
На пытаньне апэратара «Куды вязуць блогера?» міліцыянт адказаў: «Я вам не абавязаны даваць справаздачу».
Кампанія «РэвіТар Інвест», якая мае шэраг будынкаў каля станцыяў менскага мэтро «Ўсход» і «Каменная горка», змагла падпісаць адпаведныя дамовы арэнды зь Менгарвыканкамам пасьля распараджэньня Аляксандра Лукашэнкі.
Змагаліся за чыстае паветра, зьняволеных дзяцей і крыжы на магілах расстраляных, зрабілі цікавымі нават выбары ў Палату прадстаўнікоў.
Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу перамог на праймэрыз сваёй партыі. Ён набраў 72,5% галасоў. Такім чынам, менавіта Нэтаньягу будзе ўзначальваць партыю «Лікуд» на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах. Яны пройдуць 2 сакавіка.
Лукашэнка падарыў яму «нейкую самагонку», якую давялося здаваць у багаж, а таксама кошык з каўбасамі.
27 сьнежня маюць судзіць прынамсі 13 чалавек, усіх паводле 23.34 КаАП. Днём раней арыштавалі Севярынца і Талстую.
Сэрбскае духавенства мяркуе, што царкоўную ўласнасьць могуць перадаць Чарнагорскай аўтакефальнай царкве, не прызнанай іншымі праваслаўнымі цэрквамі.
Загрузіць яшчэ