Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Стамбуле прайшла акцыя супраць падтрымкі расейскімі войскамі Башара Асада


Здымкі фільму "Сырыйская саната" ва ўкраінскім Судаку

У Стамбуле некалькі сотняў удзельнікаў акцыі арганізавалі акцыю супраць падтрымкі сырыйскай арміі ў правінцыі Ідліб расейскімі вайскоўцамі.

Большасьць удзельнікаў — сырыйцы, якія жывуць у Турцыі. Яны скандавалі антыпуцінскія лёзунгі, у прыватнасьці «Забойца Пуціна, прэч з Сырыі!»

Сырыйскае наступленьне пры падтрымцы Расеі прывяло да гібелі тысяч людзей з Ідліба. Гэтая правінцыя на паўночным захадзе Сырыі — апошні буйнырэгіён на захад ад Эўфрата, які займаюць праціўнікі рэжыму Башара Асада.

З канца лістапада сырыйскія войскі робяць напады на Ідліб. Іх падтрымлівае расейская авіяцыя. У сярэдзіне сьнежня сырыйская армія распачала наземную атаку на пазыцыі ўзброеных праціўнікаў Асада ў правінцыі. Напад таксама падтрымліваецца расейскай авіяцыяй.

Дамаск і Масква адхілілі абвінавачаньні ў абстрэле мірных грамадзян, заявіўшы, што яны змагаюцца з экстрэмістамі. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп нядаўна заклікаў Расею, Сырыю і Іран спыніць абстрэл мірных жыхароў Ідліба.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG