Да чаго дамовіліся ў Санкт-Пецярбургу Лукашэнка і Пуцін? У чым былі асаблівасьці падрыхтоўкі і хады акцыі пратэсту ў Менску 20 сьнежня? Чаму на акцыю за інтэграцыю не прыйшоў ніхто? Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычныя аглядальнікі Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
У Менску адбылася чарговая акцыя супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі. Яна стала больш масавай, чым дзьве папярэднія 7-8 сьнежня. Яшчэ адна заплянаваная на нядзелю 21-га.
У Менску 20 сьнежня прайшла чарговая акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. У ёй прынялі ўдзел каля 1600 чалавек, як налічылі праваабаронцы «Вясны».
Адзін з удзельнікаў пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй прыйшоў на мітынг з афіцыйным сьцягам Беларусі.
Пратэст супраць «паглыбленай інтэграцыі» Беларусі і Расеі прайшоў у Пінску 20 сьнежня. 11 чалавек выйшлі да скульптуры «Паляшук» у гістарычным цэнтры.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін цягам гадзіны чытаў лідэрам краін СНД лекцыю пра Мюнхенскую змову, падзел Чэхаславаччыны і ролю Польшчы ў пачатку Другой усясьветнай вайны.
Удзельнікі не санкцыянаванай менскімі ўладамі акцыі пратэсту супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй дайшлі да плошчы Незалежнасьці.
Другі супрацоўнік Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі, паранены ў выніку стральбы на Лубянцы ў Маскве ў чацьвер, памёр у бальніцы.
Палата абшчын брытанскага парлямэнту ў пятніцу прыняла ў другім чытаньні законапраект аб выхадзе Брытаніі з Эўразьвязу.
Беларусь і Расея канцэптуальна дамовіліся аб энэрганосьбітах, цэны вызначаць у бліжэйшыя дні, заявіў Аляксандар Лукашэнка пасьля перамоваў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным 20 сьнежня ў Санкт-Пецярбургу.
Беларус Канстанцін Мельнікаў 20 сьнежня выйшаў да расейскай амбасады ў Тэль-Авіве на адзіночны пікет супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй.
Перамовы кіраўнікоў Беларусі і Расеі ў Санкт-Пецярбургу працягваліся паўтары гадзіны. Пра іх вынікі паведаміў журналістам міністар эканамічнага разьвіцьця РФ Максім Арэшкін.
У Менску праходзіць чарговая акцыя супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй. Свабода вядзе жывую відэа- і тэкставую трансьляцыю з пратэсту.
Расея пагадзілася выплаціць Украіне тры мільярды даляраў паводле рашэньня Стакгольмскага арбітражу, паведаміла агенцтва Reuters і расейскія СМІ са спасылкай на свае крыніцы.
19 сьнежня Рада Эўразьвязу ўхваліла пагадненьне зь Беларусьсю аб рэадмісіі, пасьля чаго было афіцыйна прапанавана падпісаць пакет пагадненьняў аб спрашчэньні выдачы візаў і рэадмісіі ў студзені 2020 году.
Перад акцыяй апазыцыі за незалежнасьць, заплянаванай на 20 сьнежня ў цэнтры Менску, міліцыя затрымала некалькі актывістаў, дзясяткі чалавек атрымалі папярэджаньні.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сустракаецца ў Санкт-Пецярбургу з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
Прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў абвясьціў, што краіна плянуе цалкам скасаваць сьмяротнае пакараньне і будзе далучацца да Другога факультатыўнага пратаколу ў рамках Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэты дакумэнт накіраваны на скасаваньне сьмяротнага пакараньня.
Прапануем вам кароткі агляд выпадкаў міжнародных зьнікненьняў і выкраданьняў, якія ў свой час прыцягвалі ўвагу грамадзкасьці ў сваіх краінах і выклікалі міжнародны рэзананс.
Арганізатары хацелі сабраць «ня менш людзей, чым апазыцыя»
Сябра Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі з Горадні Сяргея Верамеенку затрымалі ў жывым эфіры каля 11.10 20 сьнежня.
Чарговы раўнд трохбаковых газавых перамоваў адбудзецца 20 сьнежня ў сталіцы Беларусі Менску, паведаміла Міністэрства энэргетыкі і абароны навакольнага асяродзьдзя Ўкраіны.
Старшыню горадзенскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова затрымалі раніцай 20 сьнежня.
Расейскі дзелавы тэлеканал РБК перад сустрэчай Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, заплянаванай на 20 сьнежня, правёў апытаньне сваёй аўдыторыі з ацэнкай пэрспэктыў інтэграцыі Беларусі і Расеі.
ЗША прагаласуюць супраць прапанаванай Расеяй рэзалюцыі аб барацьбе з кібэрзлачыннасьцю, якая будзе вынесена на разгляд Генасамблеі ААН у пятніцу, і паспрабуюць данесьці свой пункт гледжаньня да іншых дзяржаў, якія ўваходзяць у ААН.
Лідэр рэспубліканцаў у Сэнаце ЗША Мітч Макконэл асудзіў вынікі галасаваньня аб імпічмэнце прэзыдэнту Дональду Трампу ў Палаце прадстаўнікоў. Сэнатар назваў рашэньне «несправядлівым» і заявіў, што яно стварае «таксычны» прэцэдэнт.
Эўразьвяз прапанаваў Беларусі падпісаць дамову аб спрашчэньні візавага рэжыму ў студзені 2020 году. Калі гэтае пагадненьне не пасьпеюць ратыфікаваць да 2 лютага, беларусаў чакаюць шэнгенскія візы па 80 эўра; калі пасьпеюць — па 35.
19 сьнежня ў Тэль-Авіве каля расейскай амбасады прайшла акцыя беларускіх ізраільцян супраць імпэрскіх плянаў Расеі ў інтэграцыі зь Беларусьсю, а таксама ў падтрымку Наамы Ісахар, якую арыштавалі расейскія ўлады.
У лютым 1990 году пісьменьнік Арлоў напісаў славутае эсэ «Незалежнасьць — гэта...». Беларусь тады была яшчэ СССР, і Арлоў пісаў пра ўяўную незалежную краіну. Ці наблізілася Беларусь за 30 гадоў да краіны-мары незалежнікаў пачатку 1990-х? Альбо Беларусь 2019 году ўсё нагадвае БССР 1990-га?
Намесьнік галоўнага рэдактара Carnegie.ru Максім Самарукаў заяўляе, што ня варта чакаць вялікіх пераменаў у беларуска-расейскіх дачыненьнях, лічыць, што за апошнія 20 гадоў інтэграцыі залежнасьць Беларусі ад Расеі толькі зьменшылася.
Сёньня на сваёй прэсавай канфэрэнцыі прэзыдэнт Расеі як ніколі ясна і недвухсэнсоўна выклаў сваю пазыцыю наконт паглыбленьня інтэграцыі зь Беларусьсю. Дакладна тое самае гавораць ужо год усе высокія расейскія чыноўнікі, пачынаючы з заявы прэм’ера Дзьмітрыя Мядзьведзева 13 сьнежня летась.
Прадстаўнікі беларускай дыяспары 19 сьнежня правялі пікеты супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй у Нью-Ёрку і Вільні.
Рада Эўразьвязу падоўжыла эканамічныя санкцыі супраць Расеі да 31 ліпеня 2020 году. ЭЗ працягнуў абмежаваньні 12 сьнежня. Афіцыйнае паведамленьне апублікаванае сёньня на сайце Эўрапейскай Рады.
Якая інфармацыя з Расеі паступае кіраўніку Беларусі? З пытаньнямі пра гэта мы зьвярнуліся да яго прэсавай сакратаркі Натальлі Эйсмант.
Каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель асуджаны на 15 сутак за ўдзел ў акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй, якія адбыліся ў Менску 7 і 8 сьнежня.
Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава пракамэнтавала Tut.by пазыцыю Беларусі ў пытаньні «паглыбленай інтэграцыі з Расеяй».
Напачатку наступнага году Беларусь зьбіраецца наведаць кіраўніцтва групы Эўрапейскага парлямэнту для кантактаў зь Беларусьсю. Група створаная ў 1994 годзе і вядзе дыялёг з прадстаўнікамі палітычных сілаў, няўрадавых арганізацыяў і грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
У выпадку мацнейшага збліжэньня Беларусі і Расеі адсюль трэба проста бегчы, каб уратавацца. Бо змагацца за свае правы будзе нашмат цяжэй.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што да 75-годдзя перамогі напіша артыкул пра прычыны Другой сусьветнай вайны і палітыцы СССР у перадваеннай Эўропе.
Вялікая Брытанія выйдзе з ЭЗ не пазьней за 31 студзеня 2020 году, пасьля чаго паспрабуе заключыць з Брусэлем і іншымі краінамі пагадненьні аб свабодным гандлі. Пра гэта заявіла каралева Вялікай Брытаніі Лізавета II, выступаючы з троннай прамовай на адкрыцьці новай сэсіі брытанскага парлямэнту.
Напярэдадні абвешчанай апазыцыяй акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі мы спыталі людзей на вуліцах Менску, чым адрозьніваюцца гэтыя краіны.
«Калі хто сумняваўся, ці пойдзе Начальнік на яшчэ адзін прэзыдэнцкі тэрмін. Ня пойдзе» — напісала ў Twitter галоўная рэдактарка інфармацыйнага агенцтва «Расея сёньня» і тэлеканалу RT Маргарыта Сіман’ян.
У Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі ў рамках уручэньня стыпэндыяў Прэзыдэнцкага спартовага клюбу ўганаравалі і кіраўніка гэтай арганізацыі — сярэдняга сына Аляксандра Лукашэнкі Дзьмітрыя.
У Кіеве беларускія і ўкраінскія актывісты пікетавалі амбасаду Расеі, пратэстуючы супраць паглыбленьня беларуска-расейскай інтэграцыі, якая пагражае незалежнасьці Беларусі.
Кошт газу для Беларусі, як для Смаленскай вобласьці, магчымы пры стварэньні наднацыянальных органаў, заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве 19 сьнежня. Сваю пазыцыю ён абазначыў за суткі да сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Беларускія дзяржаўныя СМІ, якія фактычна ігнаравалі пратэсты супраць паглыбленьня інтэграцыі з Расеяй 7–8 сьнежня, вярнуліся да тэмы перад анансаванымі на 20 і 21 сьнежня новымі акцыямі на Кастрычніцкай плошчы Менску.
Ці ня варта даць прававую ацэнку «незаконным дзеяньням Гарбачова» у 1991 годзе? — такое задалі прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну на штогадовай прэсавай канфэрэнцыі.
З расейскай Канстытуцыі можна было б выключыць агаворку пра тое, што адзін і той жа чалавек ня можа займаць прэзыдэнцкае крэсла два тэрміны запар. Пра гэта заявіў прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на штогадовай прэсавай канфэрэнцыі.
Загрузіць яшчэ