Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя сарвала ў Менску прагляд антыфашысцкага фільму «Апошнія дні Софіі Шоль»


Ганс і Софія Шоль, удзельнікі антынацыстоўскай групы «Белая ружа»
Ганс і Софія Шоль, удзельнікі антынацыстоўскай групы «Белая ружа»

Супрацоўнікі міліцыі ў форме і ў цывільным не дазволілі правесьці прагляд антыфашысцкага фільму, арганізаваны ініцыятывай dissidentby. Пасьля прагляду плянавалая падпісаньне паштовак для палітычных зьняволеных.

Фільм нямецкага рэжысэра Макса Ротэмунда «Апошнія дні Софіі Шоль» зьбіраліся паказаць у прасторы ZBS на вуліцы Кастрычніцкай у Менску. Аднак за нейкі час да пачатку прагляду ў прастору ўвайшло пяцёра супрацоўнікаў міліцыі, яны папрасілі паказаць дакумэнты на арэнду памяшканьня для правядзеньня мерапрыемства.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Прававая ініцыятыва», міліцыянты збіраліся складаць на ўсіх прысутных пратаколы паводле артыкулу 23.34 КаАП, але пасьля адпусцілі ўсіх са словамі «шукайце іншае месца».

Фільм «Апошнія дні Софіі Шоль» (2005) расказвае гісторыю ўдзельнікаў антынацыстоўскай групы «Белая ружа», падзеі адбываюцца ў Мюнхэне ў 1943 годзе.

Кампанія dissidentby накіраваная на прыцягненьне ўвагі мясцовай і міжнароднай супольнасьцяў да праблемы палітычнага перасьледу ў Беларусі. Яе ўдзельнікі дамагаюцца перагляду крытэрыяў, паводле якіх рэпрэсаваны за погляды чалавек можа быць прызнаны палітычным зьняволеным.

Кампанія рэалізуецца лібэртарнымі актывістамі супольна з міжнародным цэнтрам грамадзянскіх ініцыятываў «Наш Дом».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG