Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Чарнагорыі падпісаў закон аб свабодзе веравызнаньня, які выклікаў пратэсты сэрбаў


Сьвятары і вернікі Сэрбскай праваслаўнай царквы на мосьце перад будынкам парлямэнту перад пачаткам галасаваньня, 26 сьнежня 2019
Сьвятары і вернікі Сэрбскай праваслаўнай царквы на мосьце перад будынкам парлямэнту перад пачаткам галасаваньня, 26 сьнежня 2019

Прэзыдэнт Чарнагорыі Міла Джуканавіч падпісаў прыняты раней парлямэнтам закон аб свабодзе веравызнаньня, які абмяжоўвае ўплыў у краіне Сэрбскай праваслаўнай царквы (СПЦ). Пра гэта паведаміў у суботу тэлеканал RTCG.

Прыняты закон прадугледжвае, што ўсе рэлігійныя аб’екты на тэрыторыі Чарнагорыі, якія былі збудаваныя або набытыя з публічных даходаў дзяржавы або былі ў дзяржаўнай ўласнасьці да 1 сьнежня 1918 году, абвяшчаюцца ўласнасьцю дзяржавы і часткаю культурнай спадчыны Чарнагорыі — калі ня будзе пацьверджанае іншае права ўласнасьці. Такім чынам СПЦ можа пазбавіцца ўласнасьці на 650 цэркваў.

Інцыдэнт у парлямэнце Чарнагорыі ў дзень галасаваньня:

Закон «Аб свабодзе веравызнаньня і перакананьняў і прававым становішчы рэлігійных суполак» быў прыняты парлямэнтам Чарнагорыі ў ноч на пятніцу. У яго падтрымку прагаласавалі 45 дэпутатаў з 45 прысутных. Галасоў «супраць» і тых, хто ўстрымаўся, не было, паколькі дакумэнт разглядаўся пасьля затрыманьня паліцыяй усіх дэпутатаў ад апазыцыйнага Дэмакратычнага фронту з прычыны інцыдэнту, які яны ўчынілі падчас працэдуры галасаваньня.

У шэрагу гарадоў Чарнагорыі прайшлі пратэсты сэрбскіх нацыяналістаў супраць прыняцьця закону, а СПЦ заявіла, што ён накіраваны на адчужэньне яе маёмасьці ў Чарнагорыі.

Некалькі соцень прыхільнікаў СПЦ позна ўвечары 27 сьнежня перад будынкам амбасады Чарнагорыі ў Бялградзе кідалі дымавыя шашкі, яйкі і скандавалі: «Чарнагорыя і Сэрбія — адна сям’я!» і «Косава — сэрца Сэрбіі!» Яны таксама заклікалі абвясьціць амбасадара Чарнагорыі пэрсонай нон-грата

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG