Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірацкія актывісты выдаюць газэту «Тук-тук» для пратэстоўцаў на выпадак адключэньня інтэрнэту


Багдад, 4 лістапада 2019
Багдад, 4 лістапада 2019

Калі пратэсты зацягваюцца, а ўлады перакрываюць інфармацыйны кісларод, пара браць справу ў свае рукі, вырашылі актывісты з багдадзкай плошчы Тахрыр і пачалі друкаваць уласную газэту.

«Ідэя зьявілася, калі мы даведаліся, што ўлады зьбіраюцца адключыць інтэрнэт. А гэта — складанасьці ў зносінах з удзельнікамі пратэсту, у атрыманьні навінаў, у асьвятленьні ўсяго, зьвязанага з пратэстамі», — кажа Ахмад аль-Шэйх Маджыд, рэдактар газеты «Тук- тук».

Рэдакцыя разьмешчаная на плошчы, пасярод намётаў пратэстоўцаў. Пішуць і афармляюць артыкула валянтэры, друкуюць газэту ў суседніх копіцэнтрах. Наклад — каля дзьвюх тысяч асобнікаў.

Назвалі газэту «Тук-тук» у гонар аўтарыкшаў, якія за тры месяцы сталі неад’емнай часткай пратэсту на плошчы Тахрыр. Маленькія машыны служаць і кур’ерамі, і карэтамі хуткай дапамогі. Часта іх кіроўцы, салідарызуючыся з актывістамі, працуюць цалкам бясплатна.

Дэманстранты блякуюць дарогу ў Багдадзе, 3 лістапада 2019
Дэманстранты блякуюць дарогу ў Багдадзе, 3 лістапада 2019

Тры месяцы таму ў Іраку пачаліся акцыі пратэсту — іх удзельнікі незадаволеныя высокім беспрацоўем, дрэннымі ўмовамі жыцьця і карупцыяй. У Багдадзе пратэстоўцы зьбіраюцца на цэнтральнай плошчы Тахрыр.

У пачатку кастрычніка сілы бясьпекі ўжывалі супраць дэманстрантаў сьлезацечны газ, гумовыя кулі і баявыя патроны, у выніку чаго былі забітыя больш за 200 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG