Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржсакратар ЗША прыедзе ў Менск падтрымаць незалежнасьць Беларусі і нармалізаваць адносіны


Майк Пампэо

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо 4 студзеня сустрэнецца ў Менску з прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і міністрам замежных справаў Уладзімерам Макеем.

Візыт Пампэо ў Менску, паводле прэс-рэлізу Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША, мае «падкрэсьліць прыхільнасьць ЗША да суверэннай, незалежнай, стабільнай і квітнеючай Беларусі, і пацьвердзіць наша жаданьне нармалізаваць адносіны, каб прасунуць нашы двухбаковыя дачыненьні наперад».

Майк Пампэа ў рамках свайго эўрапейскага падарожжа наведае яшчэ Ўкраіну (3 студзеня), Казахстан (5 студзеня), Узбэкістан (5–6 студзеня) і Кіпр (7 студзеня).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG