Выступаючы перад дэпутатамі шостага і сёмага скліканьняў Палаты прадстаўнікоў Аляксандар Лукашэнка сказаў, што ў сярэдзіне 90-х, калі ён «прыходзіў у парлямэнт, а дэпутаты валяліся. Менавіта валяліся, а не сядзелі. Такі быў пратэст». Ці праўда, што дэпутаты Вярхоўнага Савету «валяліся»?