Латвія працягвае прымаць уцекачоў зь Беларусі. Гэта людзі, якія пацярпелі падчас акцый пратэсту або якім пасьля затрыманьняў на радзіме пагражае крымінальная адказнасьць.
«Мяне абвінавачваюць у тым, да чаго я ня маю ніякага дачыненьня».
Папулярны ў Беларусі расейскі блогер, палітык і грамадзкі дзяяч Максім Кац — пра тое, чаго дасягнулі беларусы за 100 дзён мірнага пратэсту ва ўмовах жорсткіх рэпрэсій, пра свайго сябра Віталя Шклярава і будучыню Лукашэнкі.
Актор менскага тэатру імя Горкага Аляксандар Ждановіч, вядомы мільёнам беларусаў як Маляваныч з тэлеперадачы «Калыханка», выйшаў на волю пасьля 9 сутак арышту, якія ён адбыў у ІЧУ ў Жодзіне.
Падзеі вакол нас даўно ўжо набылі біблейны характар. Нават нерэлігійны чалавек, угледзеўшыся, лёгка заўважыць: тут сапраўды ідзе не палітычная барацьба, а змаганьне, даруйце за патас, Дабра са Злом.
Спачатку затрымалі яе, пасьля яго.
Сярод 1200 чалавек, затрыманых на нядзельным маршы ў Менску, быў вядомы выдавец Барыс Пастарнак. Ён працаваў з нобэлеўскімі ляўрэатамі Аляксандрам Салжаніцыным і Сьвятланай Алексіевіч. Пастарнака ў аўтазаку даставілі ў аддзел міліцыі, але пазьней адпусьцілі.
Судзьдзя Вольга Няборская пакарала журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову на 7 дзён арышту нібыта за ўдзел у акцыі пратэсту ля «плошчы Перамен» 15 лістапада. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Белсат».
У Новую Баравую вярнулі ацяпленьне, але без вады застаецца каля 10 тысяч чалавек, ацяпленьне таксама адключаюць — нібыта з прычыны аварыі.
Газэта «Народная воля» паведаміла, што пасьля таго, як мінулы нумар газэты быў канфіскаваны проста ў рэдакцыі, а маскоўская друкарня разарвала дамову, у рэдакцыі вырашылі прыпыніць выхад папяровага выданьня.
Відэазапіс з камэр назіраньня, зроблены вечарам 9 жніўня ў раёне стэлы «Менск – горад герой», у рэдакцыю Свабоды даслаў чытач.
Са старшай навуковай супрацоўніцай Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Кацярынай Крывічанінай не працягнулі кантракту.
«Мне вельмі балюча бачыць тое, што там робіцца. Трывожна на сэрцы, у тым ліку за бацькоў».
17 лістапада праходзяць суды над затрыманымі падчас акцый пратэсту на мінулым тыдні і ў панядзелак. Сярод падсудных — журналісты. Судзьдзі трактуюць іх як удзельнікаў несанкцыянаваных акцый.
Пэтыцыя накіраваная выканаўцу абавязкаў міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Дзьмітрыю Піневічу. Меней чым за дзень яе падпісалі звыш 500 чалавек.
Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася з падзякай да тых, хто дапамагае жыхарам Новай Баравой з вадой і абагрэвам:
Яна патрабуе годнай аплаты працы, спыненьня міліцэйскага гвалту, новых справядлівых выбараў.
Стваральнік тэлеграм-каналу Nexta Сцяпан Пуціла і былы галоўны рэдактар яго Раман Пратасевіч адказалі на запыт уладаў Беларусі аб іх выдачы з Польшчы. Напярэдадні Менск заклікаў Варшаву выдаць Беларусі заснавальнікаў Nexta «з улікам асаблівай небясьпекі іх злачыннай дзейнасьці».
Прадстаўнікі Зьвязу эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў, Аб’яднанай царквы хрысьціян веры эвангельскай, Аб'яднаньне хрысьціян поўнага Эвангельля зьвярнуліся да вернікаў з заклікам «узмацніць малітву за нашу краіну».
Дзеці, якія ніколі не хварэлі на COVID-19, могуць мець антыцелы, што абараняюць іх ад гэтай хваробы, піша The New York Times.
Мясцовыя жыхары лічаць, што праблема з падачай вады і рашэньне гэтай праблемы, якое зацягнулася, могуць быць зьвязаныя зь іх актыўнай грамадзянскай пазыцыяй, а таксама зь бел-чырвона-белай сымболікай, якую яны вывешваюць у дварах.
Беларускі Свабодны тэатар атрымаў прэстыжную праваабарончую прэмію імя Магніцкага ў намінацыі Сourage under fire («Мужнасьць пад агнём»). Раней прэмію імя Магніцкага атрымалі Барыс Нямцоў пасьмяротна, рэжысэр Алег Сянцоў і палітык Аляксей Навальны.
БАЖ быў адзначаны «за пастаянную прыхільнасьць журналісцкай этыцы і прынцыпам, а таксама за настойлівасьць і самаахвярнасьць ва ўмовах узмацненьня мэтанакіраваных рэпрэсій супраць СМІ ў Беларусі».
Ноч зь нядзелі на панядзелак настаўніцы правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня. На судзе іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і пакаралі штрафам,
А 12-й гадзіне ў панядзелак мэмарыял на цэнтральнай плошчы Новай Баравой яшчэ быў. Бліжэй да абеду прыйшлі працаўнікі камунальнай службы і прыбралі кветкі і зьнічкі.
Сярод іх былі калегі Мрочака па Акадэміі навук, прафэсары-кардыёлягі і супрацоўнікі аддзяленьня рэанімацыі РНПЦ «Кардыялёгія», у тым ліку людзі з сусьветнымі імёнамі.
Журналісты Аляксандра Квіткевіч (Tut.by і «Новы Час») і Максім Лаўрэцкі (БелаПАН) затрыманыя і знаходзяцца ў Ленінскім РУУС Менску, паведамляе БАЖ.
«Гістарычныя нацыянальныя колеры зьяўляюцца культурным здабыткам нашага народу, таму не могуць мець для каго-небудзь абразьлівы і цынічны зьмест», – лічыць навуковец.
Абодва яны беларускія грамадзяне, жывуць у Польшчы.
Канстанціна, інваліда 1 групы, затрымалі разам з жонкай каля мэтро «Пушкінская». У міліцыі ён правёў 17 гадзін.
Гібельлю 31-гадовага Рамана Бандарэнкі займаецца Генэральная пракуратура. Раніцай сямʼя паехала ў ведамства, каб атрымаць дазвол на выдачу цела, але на прыём не змагла трапіць. З мамай Рамана таксама ніхто ня зьвязваўся.
«Звальняемся, бо страйкаваць ня маем права», – пішуць на тэлеграм-канале лекараў, які мае 42 тысячы падпісчыкаў.
Валянтэры Праваабарончага цэнтру «Вясна» зьбіраюць вынікі судовых працэсаў, якія праходзяць па ўсёй Беларусі над затрыманымі ўдзельнікамі пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў 9 жніўня і гвалту.
Фармальна з дасьвечаным лекарам не працягнулі кантракт. Андрэй Вітушка быў адным зь першых затрыманых лекараў у часе пратэстаў супраць несумленных выбараў і гвалту.
Сёньня раніцай дзясяткі людзей, якія ноччу хаваліся ад сілавікоў у кватэрах і падвалах дамоў на «плошчы Перамен» у Менску пасьля ўчарашняга разгону, змаглі бясьпечна разысьціся.
Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту патрабуюць «свабодных і справядлівых выбараў», «вызваленьня нявінна асуджаных і затрыманых», «пакараньня злачынстваў супраць чалавечнасьці».
Затрыманьні каля мэтро «Пушкінская» ў Менску адбываюцца ўвесь час, але людзі працягваюць зьбірацца там на марш пратэсту.
Жыхары дамоў, каля якіх месьціўся мэмарыял Раману Бандарэнку, паведамілі Tut.by, што сілавікі правяраюць пашпарты ў тых, хто ўваходзіць і выходзіць.
Падзеі 16 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Беларускі дыплямат і культурны дзеяч Уладзімір Шчасны памёр сёньня, 15 лістапада. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў журналіст Аляксандр Мацяс.
15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага мастака Рамана Бандарэнкі.
Беларуская асацыяцыя журналістаў абнаўляе сьпіс затрыманых журналістаў, якія асьвятлялі акцыі пратэсту 15 лістапада.
У Менску затрыманы намесьнік дырэктара ў арганізацыі супрацьракавай барацьбы РНПЦ анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі Аляксандрава, кандыдат мэдыцынскіх навук Павал Майсееў.
Пакуль ля мэтро «Пушкінская» ў Менску сілавікі разганялі ўдзельнікаў «Маршу сьмелых» памяці Рамана Бандарэнкі, некалькі тысяч чалавек сабраліся ля мэмарыялу забітаму актывісту на скрыжаваньні вуліцы Чарвякова і Сморгаўскага тракту.
Журналісты пабачылі жанчыну, параненую ў нагу аскепкам гранаты.
«Плошча Перамен» раніцай 15 лістапада.
Найважнейшыя навіны 14 лістапада.
Лёнданская паліцыя вядзе расьсьледаваньне зьнішчэньня народнага мэмарыялу памяці Рамана Бандарэнкі ля амбасады Беларусі. Яго стварылі беларусы Брытаніі і неабыякавыя да сытуацыі ў Беларусі грамадзяне Вялікай Брытаніі.
У Менску і іншых населеных пунктах Беларусі 14 лістапада праходзяць стыхійныя акцыі супраць палітычных рэпрэсій.
Міністэрства аховы здароўя Армэніі аб’явіла, што ў вайне ў Карабаху з армянскага боку загінула больш за 2,3 тысячы вайскоўцаў. Гэта амаль на адну тысячу больш, чым да цяперашняга часу прызнавала міністэрства абароны краіны.
Загрузіць яшчэ