Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр дыплямат Шчасны, які паспрыяў вяртаньню ў Беларусь твораў мастакоў парыскай школы


«Эва» Хаіма Суціна, 1928
«Эва» Хаіма Суціна, 1928

Беларускі дыплямат і культурны дзеяч Уладзімір Шчасны памёр сёньня, 15 лістапада. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў журналіст Аляксандр Мацяс, піша Tut.by.

Уладзімір Шчасны нарадзіўся ў 1948 годзе ў Смаргоні, скончыў Менскі пэдінстытут замежных моў і курсы ААН пры Маскоўскім інстытуце замежных моў імя М. Торэза (1978)

Працаваў у калегіі МЗС Беларусі (1992-1993), павераным у справах Рэспублікі Беларусь у Літве (1993-1995), Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі і па сумяшчальніцтве ў Ірляндыі (1995-2000), старшынём Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЭСКА (2001-2013).

Уладзімір Шчасны быў вядомы як перакладчык, аўтар кніг па гісторыі мастацтва. Як прызнаваўся Віктар Бабарыка, яго цікавасьць да мастакоў Парыскай школы прачнулася дзякуючы кнізе Шчаснага «Мастакі Парыскай школы зь Беларусі» і менавіта пасьля гэтага ён пачаў выкупляць творы і вяртаць іх у Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG