Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская падзякавала людзям, якія падтрымалі Новую Баравую ў крытычны момант


Валянтэры прывезьлі ваду, Новая Баравая. 17 ліспада 2020 году.
Валянтэры прывезьлі ваду, Новая Баравая. 17 ліспада 2020 году.

Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася з падзякай да тых, хто дапамагае жыхарам Новай Баравой з вадой і абагрэвам:

«Так працуе цяперашняя грамадзянская супольнасьць. У гэтым годзе салідарнасьць беларусаў прыклад для ўсяго сьвету. Я ўдзячная кожнаму, хто дапамагае людзям, нягледзячы ні на што. Я ганаруся кожным беларусам, хто знаходзіць час і сродкі на тое, каб рабіць нашу краіну лепш — асабліва тады, калі на гэта ня здольная дзяржава».

«На замену вэнтыля патрэбныя толькі некалькі гадзін, але праверка адказных грамадзян стала больш прыярытэтнай, чым тысячы жыхароў «Новай Баравой». Сёньня прапала нават ацяпленьне. Калі хтосьці рабіў гэта спэцыяльна – то спроба ператварыць «Новую Баравую» ў гета была б занадта дробнай і помсьлівай нават для іх».

У Новай Баравой жыве ня менш за 10 тысяч чалавек.

У кампаніі «А-100 Камфорт», якая абслугоўвае Новую Баравую, Свабодзе паведамілі, што сёньня з раніцы пасёлак быў адключаны ад ацяпленьня.

«У кацельні здарылася аварыя, рамонтная брыгада ўжо працуе на месцы, спадзяемся, што ўдасца выправіць сытуацыю да вечара».
Тым часам трэція суткі пайшлі як у Новай баравой няма вады, адмененыя заняткі ў школе і садках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG