Каротка пра асноўныя падзеі пятніцы 6 лістапада.
Даклад па Беларусі, падрыхтаваны ў межах Маскоўскага мэханізму АБСЭ, дапаможа вырашыць палітычны крызіс у краіне і пачаць расьсьледаваньні па фактах гвалту над мірнымі людзьмі з боку сілавых структур.
Іх абвінавачваюць у гвалце або яго ўжываньні супраць супрацоўніка ўнутраных спраў.
Былая тэрапэўтка 10-й менскай лякарні Дар'я Чэхава на пачатку верасьня пакінула Беларусь. Гэта адбылося пасьля ціску з боку Сьледчага камітэту.
Канада паведаміла аб далучэньні да новых санкцый Эўразьвязу ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў.
Кандыдатка на пасаду прэмʼер-міністра Літвы, дэпутатка сэйму Інгрыда Шыманіце ў выпадку яе прызначэньня на пасаду мае намер працягнуць курс ураду на падтрымку беларускай апазыцыі, бізнэсу і грамадзянскай супольнасьці.
У Вене распусьцяць дзьве мячэці, якія наведваў зламысьнік, што застрэліў чатырох чалавек у цэнтры аўстрыйскай сталіцы. Пра гэта паведаміла міністарка па справах інтэграцыі Сюзанэ Рааб, перадае Reuters.
24-гадовая Аляксандра Сітнікава — шматразовая чэмпіёнка Беларусі па тайскім боксе і К1, трохразовая бронзавая прызэрка чэмпіянатаў Эўропы і чэмпіёнка Балтыі па тайскім боксе ў 2020 годзе. Нядаўна яна выйшла з турмы пасьля 10-суткавага арышту за выказваньне сваёй грамадзянскай пазыцыі.
Выкладчыцу гомельскага ліцэю № 1 Ірыну Захарчанку, якая адбывае 15-дзённы арышт за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, пакаралі новым арыштам на 15 сутак.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў назваў «поўнай лухтой» артыкулы заходніх таблёідаў, якія паведамілі, што Ўладзімір Пуцін нібыта зьбіраецца датэрмінова сысьці ў адстаўку праз хваробу.
Пасьля вобшуку ў кватэры Ніны Багінскай некаторыя тэлеграм-каналы, у тым ліку тэлеканал ОНТ, паведамілі, што нібыта зь яе кватэры ідзе непрыемны пах і што жанчына зьбірае розныя непатрэбныя прадметы. Ілюстрацыяй гэтага сталі фатаздымкі пасьля ператрусу.
Гэта вынікае са шматгадовых дадзеных Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук Беларусі.
Аляксандар Лазоўскі — ужо трэці выкладчык, які пакінуў факультэт з прычыны канфліктаў з адміністрацыяй з пачатку навучальнага году.
Судзьдзя суду Ленінскага раёну Менску Юлія Шут вынесла пастанову аб арышце на 15 дзён.
Уладзімер Астапенка — ужо былы пасол Беларусі ў Аргентыне і па сумяшчальніцтве ў Чылі, Парагваі, Пэру і Ўругваі, а да гэтага — намесьнік міністра замежных спраў Беларусі. 23 верасьня, у дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, ён падаў у адстаўку.
«На яго шукалі зачэпкі спачатку ў бізнэсе, яго нават затрымалі людзі ў цывільным, чатыры асобы, парушаючы ўсе нормы і правілы».
Памёр пісьменьнік-сатырык Міхаіл Жванецкі, народны артыст Украіны і Расеі. Пра гэта паведамілі тэлеканалу «Дождь» яго блізкія сябры.
Сьледзтва адмовілася вызваліць пад заклад сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады беларускай апазыцыі Марыю Калесьнікаву, паведаміла яе адвакатка Людміла Казак.
Блогера Эдуарда Пальчыса абвінавацілі па частцы 1 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі «Масавыя беспарадкі», інфармуе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Міліцыянта ў адстаўцы ўжо двойчы асуджалі на 15 сутак.
Ад новай хвалі рэпрэсій у Беларусі пацярпелі ўжо больш за 20 музыкаў.
Паводле яго, згаданыя міліцыянэры «не пагадзіліся выконваць пастаўленыя задачы».
«Вы — лідэры страйкавага руху ўсёй Беларусі. Сілавікі затрымліваюць і б'юць вашых калег, але вы справядліва і сьмела супрацьстаіце чарговай хвалі бязладзьдзя ў нашай краіне».
Праваабарончая супольнасьць лічыць, што артыкул 370 Крымінальнага кодэксу павінен быць дэкрыміналізаваны.
Найважнейшае за 5 лістапада.
Курсант 4 курсу факультэту міліцыі Акадэміі МУС Уладзіслаў Бацян пакінуў шэрагі супрацоўнікаў органаў унутраных справаў. У відэазвароце ён патлумачыў, што не жадае станавіцца зброяй у руках нелегітымнай улады.
Андрэй Астаповіч, былы старшы сьледчы беларускага Сьледчага камітэту, які адмовіўся ўдзельнічаць у перасьледзе пратэстоўцаў, стварае за мяжой аб’яднаньне By_Pol. Яго мэта — збор доказаў аб зробленых сілавікамі злачынствах і дапамога тым з калегаў, хто вырашыць перайсьці на бок народу.
Як даведалася Радыё Свабода, каля 19.00 у кватэру Ніны Багінскай уварваліся людзі без апазнавальных знакаў. Яны заявілі, што павінны правесьці там сьледчы экспэрымэнт і што справа зьвязаная з унучкай Ніны Багінскай, якая пражывае разам зь ёю.
Ва ўзросьце 85 гадоў памёр славуты футбаліст менскага «Дынама» Генадзь Хасін, паведаміла прэс-служба клюбу.
У Беларусі яшчэ 19 чалавек прызнаны палітвязьнямі. Гэта новыя фігуранты спраў пра масавыя беспарадкі, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
З шэрагу менскіх заводаў масава звольнілі чальцоў новых створаных пярвічных арганізацый Свабоднага прафсаюзу мэталістаў.
Неяк захацелася паказаць ім, што людзі іх не баяцца, — тлумачыць Раман.
Вечарам 4 кастрычніка ў менскую музычную студыю ўварваліся людзі ў чорным і жорстка затрымалі больш за 10 музыкаў.
Эўрарадыё знайшло таксіста, які 23 верасьня, падчас вечаровых пратэстаў супраць таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, у раёне мэтро «Пушкінская» ўратаваў хлопца, за якім гналіся сілавікі. Відэа гэтага ўчынку разышлося па сьвеце.
Журналістку Насту Захарэвіч затрымалі ў кветкавай краме каля ГУМу ў Менску. Раней яна правяла за кратамі сем дзён.
Авіякампанія «Белавія» падоўжыла прыпыненьне палётаў у некалькіх кірунках, рэйсы ў Туркмэнію і Вугоршчыну адкладзены да 2021 году, перадае твітар авіякампаніі «Белавія».
Адвакатцы ўдалося правесьці ўласнае расьсьледаваньне і даведацца некаторыя падрабязнасьці сьмерці Тарайкоўскага.
Сябры прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі выступілі з ініцыятывай кампаніі «Хопіць карміць Орду!»
62-гадовую Ірыну Стануль са Смалявічаў затрымалі ў Менску 1 лістапада падчас маршу ў Курапаты, у якім яна ня ўдзельнічала.
Сьледчы камітэт адмовіўся заводзіць крымінальную справу па заяве былога лагойскага ратавальніка Юрыя Крывашэя. Ён апублікаваў тэкст афіцыйнага адказу ў сацыяльных сетках.
Уладзімер Астапенка заклікаў дзяржаўных службоўцаў Беларусі ня ўдзельнічаць у подласьці.
Блізкія Рабковай западозрылі правакацыю спэцслужбаў
Сьледчы камітэт Беларусі выставіў двум адміністратарам сеткі тэлеграм-каналаў «Нехта» абвінавачаньні паводле трох крымінальных артыкулаў.
Размова з музыкам Ігарам Варашкевічам пра новы альбом, запісаны з гуртам «Крама» ў год каранавірусу і прэзыдэнцкіх выбараў, і пра канцэрты ў менскіх дварах.
У ноч на 5 лістапада ў Менску затрымалі больш за 10 чалавек, піша праваабарончы цэнтар «Вясна». Сярод затрыманых калектыў ударнікаў «Патрабуем разысьціся», які даваў дваравыя канцэрты ў розных раёнах Менску.
У гэтай падборцы – асноўныя падзеі ў Беларусі 4 лістапада, пра якія варта ведаць.
Адзін з раённых судоў Чарнігаўскай вобласьці вызваліў ад крымінальнай адказнасьці грамадзяніна Ўкраіны, жыхара Чарнігаўшчыны, які прызнаўся, што быў завэрбаваны прадстаўніком беларускай памежнай службы.
Суарганізатаркі фэм-групы Каардынацыйнай Рады філёзаф Вольга Шпарага, гендэрныя экспэрткі і грамадзкія актывісткі Юлія Міцкевіч і Сьвятлана Гатальская, якія былі зьняволеныя за ўдзел у мірных пратэстах, арганізавалі флэшмоб #сиделазасвободу, #засвабодузакраты, #inprisonforfreedom.
Загінуў супрацоўнік трэцяга рудаўпраўленьня 11 горнага ўчастку.
Загрузіць яшчэ