Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хопіць карміць Орду!» Каардынацыйная рада заклікала пераходзіць у незалежныя прафсаюзы


Міхаііл Орда на пікеце для збору подпісаў за Аляксандра Лукашэнку, Горадня, 10 чэрвеня.

Сябры прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі выступілі з ініцыятывай кампаніі «Хопіць карміць Орду!»

Вольга Кавалькова і Сяргей Дылеўскі, якія вымушана эмігравалі зь Беларусі, заклікалі рабочых і службоўцаў пісаць заявы на выхад з дзяржаўных прафсаюзаў і ўступаць у незалежныя прафсаюзы.

Яны перакананыя, што праўладная Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі адстойвае не інтарэсы рабочых, а інтарэсы ўлады, што праявілася падчас спробы арганізацыі нацыянальнага страйку.

Міхаіл Орда – старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, кіраўнік ініцыятыўнай групы Лукашэнкі на выбарах 9 жніўня 2020 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG