У адным з гомельскіх мікрараёнаў прайшоў пэрформанс «Бывай, эпоха хамства!». Арганізатары патлумачылі, што гэта было сымбалічнае разьвітаньне «з эпохай сьвінства і хамства».
У Менску затрымалі гісторык і мовазнаўцу, кандыдата філялягічных навук Алеся Жлутку.
«Я ўсё жыцьцё рабіў тое, што лічыў патрэбным», — кажа Андрэй Макарэвіч, лідэр гурту «Машина времени». Жыцьцё музыканта ў фільме, які выйшаў на канале расейскай службы Радыё Свабода «Макарэвіч. За кулісамі».
8 лістапада ў Беларусі адбываюцца акцыі пратэсту, названыя «Маршам народаўладзьдзя».
7 лістапада ў Менску былі затрыманыя каля 60 мэдыкаў. Частку ўвечары адпусьцілі з пастарункаў позвамі ў суд, а каля двух дзясяткаў адвезьлі на Акрэсьціна. Сярод затрыманых — унікальныя ў сваёй сфэры адмыслоўцы.
У ліку затрыманых сёньня ў Менску, як піша Tut.by, дзесяціборац і срэбны мэдаліст Алімпіяды-2008 Андрэй Краўчанка і шматразовы чэмпіён Беларусі ў тайскім боксе і кікбоксінгу Іван Ганін.
Артыстаў затрымліваюць на дваровых канцэртах, у таксоўках і нават на працоўных месцах у Беларускай дзяржаўнай філярмоніі.
У Менску затрымалі фотажурналістаў Святаслава Зоркага І Віктара Талочку, паведамляе БАЖ.
Памежнікі тлумачаць гэта эпідэмічнай сытуацыяй. Раней Лукашэнка загадаў не пускаць у краіну тых, хто выехаў зь яе на вучобу ці працу за мяжу.
Міліцыя паведаміла журналісту, што аўтамабіль будзе на экспэртызе да трох месяцаў.
«Настоящее время» расказвае, хто такі Джо Байдэн, як будавалася ягоная палітычная кар’ера
Пасьля канцэрту ў двары на Каменнай Горцы арыштавалі гурт «Рэха» разам зь ягоным лідэрам Андрусём Такіндангам. Музыкаў забралі проста з таксі.
«Увесь сьвет сачыў за выбарамі ў ЗША — краіне дзейнай дэмакратыі. Гэта была сапраўдная гонка ідэяў, праграмаў і камандаў — адрозна ад Беларусі, дзе галасы на выбарах проста скралі, у ЗША ўлічваецца голас кожнага выбарніка», — напісала Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале.
Пасьля выступу ў Малінаўцы затрыманы Павал Аракельян, музыка, удзельнік гурту «Крамбамбуля».
AP, CNN, ABC і іншыя СМІ паведамілі пра перамогу Джо Байдэна на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША.
Другі запар тэрмін у 15 сутак адбывае ў ізалятары на Акрэсьціна палкоўнік міліцыі ў адстаўцы, былы начальнік Менскай абласной управы ДАІ Сяргей Маслоўскі.
Аляксандар Лукашэнка загадаў не пускаць у Беларусь лекараў, якія зьехалі ў Польшчу. Як на гэта адрэагавалі мэдыкі, якія зьехалі за мяжу? Пра гэта вядучаму «Настоящего Времени» Цімуру Алеўскаму расказаў Аляксей Носаў, урач-траўматоляг, які працуе ў Валенсіі.
57 працаўнікоў «Беларуськалію» ўдзельнічаюць у страйку, паведаміў страйкам прадпрыемства.
З чатырох дзясяткаў затрыманых на маршы мэдыкаў зь Першамайскага РУУС Менску першай выпусьцілі Юлію Ярмак.
Колькасьць інфікаваных каранавірусам у сьвеце перавысіла 49 мільёнаў. Эпіцэнтрам распаўсюджваньня інфэкцыі апошнія некалькі тыдняў стала Эўропа, дзе зарэгістравана больш за 300 тысяч сьмерцяў, гэта траціна ад усіх ахвяраў COVID-19 у сьвеце, паведамляе ВВС.
26 кастрычніка яны падтрымалі агульнанацыянальны страйк
Эколягі і палітыкі заяўляюць пра недапушчальнасьць пуску БелАЭС у сытуацыі палітычнага крызісу, націску на апанэнтаў і экспэртную супольнасьць.
Беларускія спартоўцы ў сацыяльных сетках напісалі пра сьмерць ад каранавірусу вядомага спартыўнага лекара Валера Белана.
Фонды сабралі амаль 6 млн даляраў ахвяраваньняў
Завяршаюцца тэрміны праверкі па заявах ад пацярпелых у першыя дні пасьля выбараў. Пакуль няма ніводнага выпадку, каб справу завялі.
Каротка пра асноўныя падзеі пятніцы 6 лістапада.
Даклад па Беларусі, падрыхтаваны ў межах Маскоўскага мэханізму АБСЭ, дапаможа вырашыць палітычны крызіс у краіне і пачаць расьсьледаваньні па фактах гвалту над мірнымі людзьмі з боку сілавых структур.
Іх абвінавачваюць у гвалце або яго ўжываньні супраць супрацоўніка ўнутраных спраў.
Былая тэрапэўтка 10-й менскай лякарні Дар'я Чэхава на пачатку верасьня пакінула Беларусь. Гэта адбылося пасьля ціску з боку Сьледчага камітэту.
Канада паведаміла аб далучэньні да новых санкцый Эўразьвязу ў дачыненьні да беларускіх чыноўнікаў.
Кандыдатка на пасаду прэмʼер-міністра Літвы, дэпутатка сэйму Інгрыда Шыманіце ў выпадку яе прызначэньня на пасаду мае намер працягнуць курс ураду на падтрымку беларускай апазыцыі, бізнэсу і грамадзянскай супольнасьці.
У Вене распусьцяць дзьве мячэці, якія наведваў зламысьнік, што застрэліў чатырох чалавек у цэнтры аўстрыйскай сталіцы. Пра гэта паведаміла міністарка па справах інтэграцыі Сюзанэ Рааб, перадае Reuters.
24-гадовая Аляксандра Сітнікава — шматразовая чэмпіёнка Беларусі па тайскім боксе і К1, трохразовая бронзавая прызэрка чэмпіянатаў Эўропы і чэмпіёнка Балтыі па тайскім боксе ў 2020 годзе. Нядаўна яна выйшла з турмы пасьля 10-суткавага арышту за выказваньне сваёй грамадзянскай пазыцыі.
Выкладчыцу гомельскага ліцэю № 1 Ірыну Захарчанку, якая адбывае 15-дзённы арышт за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, пакаралі новым арыштам на 15 сутак.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў назваў «поўнай лухтой» артыкулы заходніх таблёідаў, якія паведамілі, што Ўладзімір Пуцін нібыта зьбіраецца датэрмінова сысьці ў адстаўку праз хваробу.
Пасьля вобшуку ў кватэры Ніны Багінскай некаторыя тэлеграм-каналы, у тым ліку тэлеканал ОНТ, паведамілі, што нібыта зь яе кватэры ідзе непрыемны пах і што жанчына зьбірае розныя непатрэбныя прадметы. Ілюстрацыяй гэтага сталі фатаздымкі пасьля ператрусу.
Гэта вынікае са шматгадовых дадзеных Інстытуту сацыялёгіі Акадэміі навук Беларусі.
Аляксандар Лазоўскі — ужо трэці выкладчык, які пакінуў факультэт з прычыны канфліктаў з адміністрацыяй з пачатку навучальнага году.
Судзьдзя суду Ленінскага раёну Менску Юлія Шут вынесла пастанову аб арышце на 15 дзён.
Уладзімер Астапенка — ужо былы пасол Беларусі ў Аргентыне і па сумяшчальніцтве ў Чылі, Парагваі, Пэру і Ўругваі, а да гэтага — намесьнік міністра замежных спраў Беларусі. 23 верасьня, у дзень інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, ён падаў у адстаўку.
«На яго шукалі зачэпкі спачатку ў бізнэсе, яго нават затрымалі людзі ў цывільным, чатыры асобы, парушаючы ўсе нормы і правілы».
Памёр пісьменьнік-сатырык Міхаіл Жванецкі, народны артыст Украіны і Расеі. Пра гэта паведамілі тэлеканалу «Дождь» яго блізкія сябры.
Сьледзтва адмовілася вызваліць пад заклад сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады беларускай апазыцыі Марыю Калесьнікаву, паведаміла яе адвакатка Людміла Казак.
Блогера Эдуарда Пальчыса абвінавацілі па частцы 1 артыкула 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі «Масавыя беспарадкі», інфармуе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Міліцыянта ў адстаўцы ўжо двойчы асуджалі на 15 сутак.
Ад новай хвалі рэпрэсій у Беларусі пацярпелі ўжо больш за 20 музыкаў.
Паводле яго, згаданыя міліцыянэры «не пагадзіліся выконваць пастаўленыя задачы».
«Вы — лідэры страйкавага руху ўсёй Беларусі. Сілавікі затрымліваюць і б'юць вашых калег, але вы справядліва і сьмела супрацьстаіце чарговай хвалі бязладзьдзя ў нашай краіне».
Праваабарончая супольнасьць лічыць, што артыкул 370 Крымінальнага кодэксу павінен быць дэкрыміналізаваны.
Загрузіць яшчэ