Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фонды BY_help і BYSOL задаволілі ў суме больш за 4,8 тысяч заявак


Ілюстрацыйнае фота. Падчас маршу пэнсіянэраў у Менску 2 лістапада

Фонд дапамогі рэпрэсаваным BY_help і фонд дапамогі звольненым па палітычных матывах і страйкоўцам BYSOL задаволілі каля 2,8 тыс заявак. Пра гэта кіраўнікі ініцыятыў паведамілі на прэс-канфэрэнцыі 6 лістапада, паведамляюць Naviny.by.

Прэс-канфэрэнцыя з увагі на пандэмію каранавірусу адбылася ў рэжыме онлайн. Па словах кіраўніка BY_help Аляксея Лявончыка, фонд сабраў больш за $3 млн ахвяраваньняў. Дапамогу выплацілі больш чым 2 тысячам заяўнікаў. Дакладную суму дапамогі Лявончык не назваў.

Фонду BYSOL удалося сабраць больш за $2,8 млн. Кіраўнік ініцыятывы Андрэй Стрыжак паведаміў, што яны задаволілі больш за 750 заявак на суму звыш €1,3 млн.

Дырэктар Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) юрыст Вольга Смалянка зьвярнула ўвагу на немагчымасьць легальнай працы падобных фондаў у Беларусі. Адсутнічае заканадаўства, якое тычылася б пытаньняў дабрачыннасьці, пры гэтым існуе шэраг абмежаваньняў на атрыманьне дапамогі ад карпаратыўных ахвярадаўцаў, і індывідуальных прадпрымальнікаў. Тэхнічныя аспэкты атрыманьня сродкаў не прапісаныя ў заканадаўстве падрабязна, а гэта дае надглядчым органам «вялізнае поле для рознага тлумачэньня заканадаўства».

Апошні час толькі пацьвярджае такія асьцярогі: няўрадавыя арганізацыі часта сутыкаюцца з праверкамі і запытамі на прадстаўленьне інфармацыі аб атрыманьні бязвыплатнай і дабрачыннай дапамогі з боку Дэпартамэнта фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржкантролю і міліцэйскіх структур па барацьбе з арганізацыйнай злачыннасьцю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG