Канцэрт адбываўся за універсамам «Рыга» і затрымлівалі менавіта людзей з музычнымі інструмэнтамі.
У выніку тэракту ў Вене 2 лістапада загінулі чатыры чалавекі — два мужчыны і дзьве жанчыны, яшчэ 22 параненыя.
Тое, што непаўналетні Мікалай Лукашэнка ў апублікаваным 23 жніўня прэсавай службай ягонага бацькі відэарэпартажы хадзіў з аўтаматам, не зьяўляецца парушэньнем Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, бо «адсутнічаюць дастатковыя дадзеныя аб прыкметах злачынства».
На горадзенскім прадпрыемстве «Азот» стварылі спэцыяльны аддзел бясьпекі, людзей забіраюць на гутаркі, на зьменах не хапае работнікаў, людзі працуюць у стрэсе.
Настаўніца, пісьменьніца, літаратуразнаўца Ганна Севярынец, аўтарка вершу «Страляй у мяне, але думай пра Колю» — пра тое, што вершы цяпер не ўзьдзейнічаюць, пра «ўзяцьце курапацкай вышыні» ў нядзелю, законы рою ці мурашніку на цяперашніх маршах.
З лістапада на Ўсходніх могілках Менску перапахавалі парэшткі пісьменьніка Зьмітрака Бядулі.
Якую справаздачу Беларусі абмяркоўвала Рада ААН у правах чалавека? Тое, што 51 краіна ацаніла гэтую справаздачу ўхвальна, а 41 краіна — скрытыкавала, ці азначае гэта, што Рада большасьцю ўхваліла палітыку беларускіх уладаў?
Супрацоўнікі заводу расказалі Свабодзе, што цяпер адбываецца на прадпрыемстве, дзе людзі выходзілі з плякатамі супраць гвалту.
Зь беларускіх ВНУ па стане на раніцу 3 лістапада адлічылі ўжо 138 студэнтаў, ад пачатку верасьня звольнілі 15 выкладчыкаў. У адказ на рэпрэсіі студэнты БДУКМ і БДАМ прапанавалі стварыць Агульнакультурніцкае студэнцкае аб’яднаньне.
З горадзенскага ізалятара часовага ўтрыманьня выйшла Іна Зайцава. Яе аштрафавалі на 675 рублёў, бел-чырвона-белую вясельную сукенку забралі і не аддаюць.
Новым галоўным архітэктарам Менску 3 лістапада прызначылі Вольгу Верамей.
2 лістапада позьнім вечарам невядомыя затрымалі выкладчыцу Менскага дзяржаўнага каледжу мастацтваў Тацяну Галузу
3 лістапада ўначы пасьля чарговых «сутак» выпусьцілі з ізалятара праваабаронцу і аднаго зь лідэраў пратэставага руху ў Магілёве Валадара Цурпанава. За кратамі ён гэтым разам правёў 21 дзень. Агулам жа ў няволі пасьля выбараў ён адбыў 43 дні, зь якіх 10 трымаў сухую галадоўку.
Драматычныя лета і восень 2020 году ня толькі трагічны час для беларусаў, але і шчасьлівы. Нацыянальная эвалюцыя не спыняецца ні на дзень. Мы сьведкі велізарнага гістарычнага скачка беларускага народу. Тыдзень ідзе за год, месяц — за дзесяцігодзьдзе.
Дзьмітрый Мазура, студэнт 4-га курсу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР), выйшаў на волю з турмы ў Жодзіне.
Студэнтаў 5-га курсу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Карыну Чакур і Аляксандра Данілкіна адлічылі за ўдзел у «масавых мерапрыемствах» у акадэміі.
2 лістапада на праспэкце Дзяржынскага ў Менску затрымалі ўдзельнікаў шэсьця лекараў у падтрымку адлічаных студэнтаў Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту.
Расейскі гісторык Андрэй Зубаў лічыць беларускую мірную рэвалюцыю ўнікальнай і перакананы, што Расея ня мае рэсурсаў паўтараць у Беларусі ўкраінскі сцэнар.
Затрыманыя сем мэдыкаў, сярод іх дзьве жанчыны.
2 лістапада затрымалі кіраўніка выбарчага штабу Сяргея Чэрачня на мінулых прэзыдэнцкіх выбарах Мікалая Лысянкова.
Вынікам праверак стала закрыцьцё прыватных кавярняў, рэстаранаў і прадпрыемстваў Гомля, якія не працавалі 26 кастрычніка — у першы дзень страйку, абвешчанага Сьвятланай Ціханоўскай.
Параўноўваў падзеі ў Беларусі з Майданам
Міністэрства абароны Беларусі паведаміла пра сьмерць шарагоўца, якая адбылася на агульнавайсковым палігоне.
У Міжнародны дзень барацьбы зь беспакаранасьцю за злачынствы супраць журналістаў амбасада Вялікай Брытаніі ў Менску апублікавала відэа з шэрагам беларускіх журналістаў, якія пацярпелі за сваю працу.
2 лістапада прайшло паседжаньне суду Партызанскага раёну Менску па скарзе ягонага адваката на ўтрыманьне пад вартай.
«Падобныя да нашай крамы ў краіне таксама высяляюць. У Менску спыніў сваю працу Symbal.by, у Берасьці — „Князь Вітаўт“».
На 69-м годзе жыцьця 2 лістапада ў Менску памёр шматгадовы кіраўнік бізнэс-саюзаў, старшыня Вышэйшай каардынацыйнай рады «Рэспубліканская канфэдэрацыя прадпрымальніцтва» Ўладзімер Карагін.
У размове са Свабодай Анатоль Бокун расказвае пра ўмовы ўтрыманьня за кратамі і далейшыя пляны.
„Не магу маўчаць“ – словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў.
Выканаўцам абавязкаў галоўнага рэдактара газэты «„Комсомольская правда“ в Белоруссии» стаў журналіст маскоўскай рэдакцыі Аляксандар Коц.
Адвакатка сябра Каардынацыйнай рады Марыі Калесьнікавай Людміла Казак паведаміла Свабодзе, што яе падабаронная цяпер знаходзіцца на карантыне ў камэры ў сьледчым ізалятары ў Жодзіне.
Прэсавая сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава паведаміла, што 1 лістапада ў краіне было зафіксавана 13 пратэставых акцый.
Найважнейшае за 1 лістапада
ЗША заклікалі ўрады краін сьвету правесьці незалежныя расьсьледаваньні забойстваў журналістаў, пагроз у іх адрас і нападаў на іх, а таксама адмяніць законы, якія абмяжоўваюць свабоду слова.
Пандэмія каранавірусу імкліва пашыраецца. Паводле стану на 1 лістапада ў сьвеце зафіксавана больш за 46 з паловай мільёнаў выпадкаў заражэньня і больш чым 1 млн 202 тысяч сьмяротных зыходаў.
Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек выйшлі на праспэкт Незалежнасьці 1 лістапада на традыцыйны нядзельны марш пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту.
1 лістапада, у дзень Усіх сьвятых, беларусы, што жывуць у Літве, ушанавалі памяць Кастуся Каліноўскага на могілках Росы ў Вільні.
Родныя Ігара Аліневіча гавораць, што нічога ня ведалі пра ягоны намер прыехаць у Беларусь.
Фатограф Вадзім Заміроўскі апавядае пра ўмовы ўтрыманьня ў СІЗА ў Баранавічах, параўноўвае зь менскай турмой на Акрэсьціна.
29 кастрычніка шматдзетны бацька Андрэй Асіпенка прыйшоў да гімназіі № 4 з плякатам «Вучні, вы неверагодныя. Ганарымся вамі». У гімназіі вучыцца трое з чатырох яго дзяцей. На вачах у сына Андрэя і затрымалі і ўжо этапавалі ў Жодзіна, дзе ён будзе адбываць 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Пра тое, як жывуць сем’і гэтых людзей і як яны чакаюць родных і блізкіх з турмаў, напісала «Настоящее время».
Падпалкоўнік запасу Віталь Чырвінскі быў галоўным гісторыкам Міністэрства абароны. Апошнія гады выкладаў у Вайсковай акадэміі. На гэтым тыдні ён страціў працу.
Як паведаміла Тацяна Шапуцька, на Курапацкай варце затрымалі Ганну і Віктара Шапуцькаў, а таксама Рыгора Асаулу.
Удзень 31 кастрычніка ў Горадні каля аўтавакзалу сабраліся каля 150 чалавек. Людзей затрымалі.
Межы зачыняюцца дзеля прадухіленьня распаўсюду інфэкцыі, выкліканай COVID-19.
Людзей затрымліваюць на праспэкце Касманаўтаў.
Нібыта ў гэтым канале заклікалі раскідваць цьвікі і шрубы па дарогах, перакрываць рух.
Амбасадар Беларусі ў Аргентыне, які напісаў заяву на звальненьне з палітычных прычынаў, выказаў спадзеў, што бел-чырвона-белы сьцяг стане ізноў дзяржаўным.
Таксама міліцыя вобласьці паведаміла, што «на днях» быў затрыманы ў межах гэтай справы 37-гадовы таксіст без беларускага грамадзянства.
Такую заяву ён зрабіў падчас Сусьветнага кангрэсу беларусаў.
Загрузіць яшчэ