Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску прызначылі новага галоўнага архітэктара

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Новым галоўным архітэктарам Менску 3 лістапада прызначылі Вольгу Верамей, піша Tut.by. Да прызначэньня яна год узначальвала Галоўнае ўпраўленьне горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры.​

20 кастрычніка пасаду галоўнага архітэктара сталіцы па згодзе бакоў пакінула Вольга Радчанка.

Вольга Верамей нарадзілася ў Менску. Вышэйшую архітэктурную адукацыю атрымала ў БНТУ, таксама скончыла Акадэмію кіраваньня і Інстытут прадпрымальніцтва і парлямэнтарызму па спэцыяльнасьці «Паліталёгія». Працавала намесьніцай старшыні камітэту архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму.

XS
SM
MD
LG