Усіх іх асудзілі на арышт пасьля дваровых канцэртаў
У нядзелю 22 лістапада ў Беларусі заклікалі на традыцыйныя акцыі пратэсту супраць сфальшаваных выбараў 9 жніўня і гвалту.
Патрыярх Ірыней прысутнічаў на пахаваньні 1 лістапада мітрапаліта Амфілахія з Сэрбскай праваслаўнай царквы ў Чарнагорыі, які таксама памёр ад COVID-19.
Дар’я Чульцова ня выйшла на волю пасьля 7 сутак арышту.
Сёньня скончыўся 72-гадзінны тэрмін затрыманьня журналісткі Кацярыны Барысевіч. Яна ня выйшла на свабоду і застаецца ў СІЗА КДБ да прад'яўленьня абвінавачаньня – як мінімум да 29 лістапада.
У сацыяльных сетках зьявілася шмат відэа супрацьстаяньня пратэстоўцаў і сілавікоў 22 лістапада. На бачна, як удзельнікі пратэстаў адбіваюць сваіх паплечнікаў ад сілавікоў у балаклавах.
Агульная лічба затрыманых у Беларусі за час пратэстаў пасьля выбараў 9 жніўня перасягнула 30 тысяч чалавек, піша «Наша Ніва».
Зьявілася відэа з Савецкага РУУС Менску, куды сілавікі прывезьлі грамадзян, затрыманых на 15-м нядзельным маршы супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту.
Азначэньне «герой» — неадпаведнае постаці Кастуся Каліноўскага, яно недакладна вызначае ролю гэтага чалавека ў беларускай гісторыі. Герояў беларусы маюць шмат, а Каліноўскі ў нас адзін. І вось чаму.
21 лістапада адразу некалькі менскіх дваровых чатаў зьмянілі сваю аватарку на дзяржаўны сьцяг ці герб — у папярэдніх выпадках гэта служыла прыкметай, што чат перайшоў пад кантроль невядомых, паведамляе Tut.by.
У дзіцячай інфэкцыйнай лякарні Менску па стане на 17.30 застаюцца на лячэньні дзевяць навучэнцаў сярэдняй школы № 61. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
9 лістапада дзень народзінаў у СІЗА КДБ адзначыў палітвязень Віктар Бабарыка.
16 лістапада каля 5 тысяч беларускіх мэдыкаў падпісаліся пад зваротам да ўладаў. У выпадку невыкананьня патрабаваньняў яны пагражаюць звольніцца. Адзін з падпісантаў ліста расказаў Свабодзе, чаму гэта зрабіў.
У Грузіі праходзіць другі тур парлямэнцкіх выбараў. Яўка выбарнікаў у другім туры на 12:00 склала 8,29%. У першым туры выбараў, які адбыўся 31 кастрычніка, на 12 гадзінаў яўка склала амаль 20%.
Пагаварылі зь менскім псыхолягам пра страх у розным узросьце, яго праявы і наступствы, і пра тое, як яго пераадолець.
«Я выхожу», — гэта былі апошнія словы мастака Рамана Бандарэнкі ў дваровым тэлеграм-чаце ўвечары 11 лістапада 2020 году.
«Ёсьць відэа, як муж стаяў проста перад шчытамі, паказваў сілавікам чыстыя рукі і пытаўся: „Што, біць будзеце?“»
Віленскі ўнівэрсытэт заявіў, што імкнецца даць магчымасьць навучаньня больш шырокаму колу грамадзян Беларусі, а таксама прыняць да сябе навукоўцаў, якія перасьледуюцца беларускім рэжымам.
Пісьменьніца, нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч зараз часова жыве ў Нямеччыне. Аб практычных пытаньнях кіраваньня пратэстамі Беларусі і аб экзыстэнцыйных праблемах беларускай рэвалюцыі — у інтэрвію, якое яна дала Свабодзе.
Іван Ганін — кікбаксэр, чэмпіён кубка сьвету і чэмпіён Беларусі па тайскім боксе, быў затрыманы ва ўласным аўтамабілі 8 лістапада. Зь менскага РУУС яго адразу перавезьлі ў Жодзіна, дзе асудзілі на 10 сутак.
Прэсавую сакратарку «Задзіночаньня беларускіх студэнтаў» пакідаюць на два месяцы пад вартай. Яна знаходзіцца ў СІЗА КДБ, паведамляе тэлеграм-канал «Студэнцкая думка».
У Беларусі на 20 лістапада зарэгістравана 120 тыс. 847 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Прырост за суткі склаў 1457 новых выпадкаў, на 75 больш, чым учора.
Супраць студэнта Лінгвістычнага ўнівэрсытэту Глеба Фіцнера, затрыманага 12 лістапада, завялі крымінальную справу паводле ч.1 арт.342 КК РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), паведаміў тэлеграм-канал «МГЛУ за Свободу».
Польскае камэрцыйнае Radio Wnet, якое трансьлюецца ў найбуйнейшых гарадах Польшчы ў FM-дыяпазоне і ў Інтэрнэце, стварыла два адмысловыя беларускамоўныя блёкі — раніцай «Сьвітанак Свабоды» і ўвечары «Жыве Беларусь уначы».
Затрыманай 15 лістапада ў кватэры дому каля «плошчы Перамен» у Менску Кацярыне Андрэевай сёньня выставілі абвінавачаньне паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), перадае Белсат.
Праваабаронцы заяўляюць пра інфармацыйную блякаду іх калегі Марфы Рабковай у менскім СІЗА.
33-гадовую жыхарку Менску падазраюць у крымінальнай справе аб арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках.
Адвакатка заявіла, што ў палітзьняволенай Калесьнікавай застаюцца перабоі з перапіскай.
Аляксандр Лукашэнка лічыць важным абмеркаваць магчымасьць скарачэньня ў Беларусі трохгадовага адпачынку па доглядзе дзіцяці. Пра гэта ён заявіў 20 лістапада падчас наведваньня ААТ «Гомсельмаш».
Разьвітаньне з Раманам Бандарэнкам прайшло ў менскай царкве Ўваскрасеньня Хрыстовага на вуліцы Гамарніка. Пахавалі яго на Паўночных могілках Менска.
Затрыманы лекар менскага шпіталя хуткай дапамогі, якога Генэральная пракуратура падазрае ў разгалошваньні мэдычнай таямніцы, як мяркуецца, знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
Насту Захарэвіч затрымалі 5 лістапада ў кветкавай краме каля ГУМу ў Менску падчас маршу людзей з інваліднасьцю.
http://spiski.live/
З усіх дзяржаўных тэлеканалаў сама больш супрацоўнікаў пакінулі АНТ. Ня менш за 80 чалавек з 300 звольніліся адтуль пасьля жорсткага разгону пратэстаў. Некалькі былых супрацоўнікаў расказалі нам пра перасьлед з боку кіраўніка Маркава, закрыцьцё праграмаў, пра расейцаў-прапагандыстаў.
Паказаньні ў судзе даў супрацоўнік РУУС Цэнтральнага раёну Менска Іваноў Іван Іванавіч у балаклаве. Шэта выдуманае імя.
Вырак вынесла судзьдзя Юлія Густыр.
20 лістапада пахавалі забітага ў Менску невядомымі 31-гадовага Рамана Бандарэнку. Разьвітаньне прайшло ў царкве Ўваскрасеньня Хрыстовага на вуліцы Гамарніка на поўначы Менску, недалёка ад Курапатаў.
Іх звольнілі фармальна за прагулы, бо суд Менскай вобласьці ў верасьні пастанавіў, што страйк незаконны.
Забаронены ў Беларусі тэлеграм-канал выклаў аўдыёзапіс тэлефонных размоваў, на якіх гучаць галасы, падобныя да галасоў прэсавага сакратара Лукашэнкі Натальлі Эйсмант і набліжанага да яго старшыні фэдэрацыі хакею Дзьмітрыя Баскава.
Жорстка пабіты 15 лістапада пры затрыманьні архітэктар Вадзім Дзьмітранок па-ранейшаму ў шпіталі хуткай дапамогі. У яго закрытая чэрапна-мазгавая траўма, шматлікія гематомы. Дактары падазраюць цяжкія пашкоджаньні ўнутраных органаў, прызначаны дадатковыя дасьледаваньні.
Найважнейшае за 19 лістапада.
Падчас візыту ў Нідэрлянды экс-кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская 19 лістапада сустрэлася з прэмʼер-міністрам Маркам Рутэ.
Галоўная прычына ўсіх ператрусаў у вышэйшых эшалёнах улады — недастатковая ляяльнасьць. Усе астатнія чыньнікі адыходзяць на другі плян.
Маці сямёх дзяцей Варвару Чурун зь Менску трымалі трое сутак у зьняволеньні, а потым пакаралі штрафам у 30 базавых.
Алена Бандарэнка, маці Рамана Бандарэнкі, перадала «Нашай Ніве» копію лябараторнага аналізу крыві яе сына.
Увечары 19 лістапада ў Менску затрымалі журналістку парталу TUT.by Кацярыну Барысевіч, якая рыхтавала матэрыял пра Рамана Бандарэнку, паведамляе БелаПАН.
Былая кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале пракамэнтавала паведамленьне пра затрыманьне лекара, які апублікаваў лекарскую справу Рамана Бандарэнкі. Са справы вынікала, што той быў цалкам цьвярозы.
Разьвітаньне з Раманам Бандарэнкам адбудзецца 20 лістапада з 11-й да 12-й гадзіны ў менскай царкве Ўваскрасеньня Хрыстовага (Гамарніка, 27А).
Маскоўскі суд Менску прысудзіў карэспандэнтцы БелаПАН Юліі Коцкай 8 сутак арышту за нібыта ўдзел у нядзельнай акцыі пратэсту 15 лістапада, якую яна асьвятляла.
Генэральная пракуратура распачала крымінальную справу супраць мэдыка, які перадаў Tut.by інфармацыю пра стан Рамана Бандарэнкі. Артыкул — раскрыцьцё лекарскай таямніцы.
Загрузіць яшчэ