Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віленскі ўнівэрсытэт абвясьціў збор сродкаў для дапамогі беларускім студэнтам і навукоўцам


Сьвятлана Ціханоўская і рэктар Віленскага ўнівэрсытэту Рымвідас Пятраўскас, 1 кастрычніка 2020 году.
Сьвятлана Ціханоўская і рэктар Віленскага ўнівэрсытэту Рымвідас Пятраўскас, 1 кастрычніка 2020 году.

Віленскі ўнівэрсытэт заявіў, што імкнецца даць магчымасьць навучаньня больш шырокаму колу грамадзян Беларусі, а таксама прыняць да сябе навукоўцаў, якія перасьледуюцца беларускім рэжымам, паведамляецца на сайце ўнівэрсытэту.

Акцыя праводзіцца на фоне «ўзмацненьня інтэнсіўнасьці рэпрэсій, што праводзяцца афіцыйнымі ўладамі Беларусі супраць акадэмічнай супольнасьці гэтай краіны, калі з унівэрсытэтаў масава адлічваюць студэнтаў, выкладчыкаў і навуковых працаўнікоў з-за іх грамадзянскай або палітычнай дзейнасьці».

Раней Віленскі ўнівэрсытэт прыняў каля 90 студэнтаў зь Беларусі. Больш за 50 вучацца на бакаляўрыяце, а астатнія — на магістратуры. Частка студэнтаў атрымала стыпэндыю ВКЛ. ВНУ вызваліла іх ад платы за навучаньне, а самым выбітным студэнтам вылучыла штомесячную стыпэндыю ў памеры 200 эўра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG