Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва гатовая прыняць студэнтаў зь Беларусі


Сьвятлана Ціханоўская і Рымвідас Пятраўскас
Сьвятлана Ціханоўская і Рымвідас Пятраўскас

Рэктар Віленскага ўнівэрсытэту Рымвідас Пятраўскас уручыў Сьвятлане Ціханоўскай сымбалічны мэмарандум з запэўненьнямі ў гатовасьці ВНУ дапамагчы беларускім студэнтам у атрыманьні адукацыі паводле эўрапейскіх стандартаў. Пра гэта ў чацьвер паведаміла нацыянальнае радыё LRT.

Паводле Пятраўскаса, Віленскі ўнівэрсытэт можа прыняць 200 студэнтаў, якім мае намер плаціць стыпэндыю, заснаваную супольна са спонсарамі.

Ціханоўская падзякавала Віленскаму ўнівэрсытэту за гатовасьць аказаць дапамогу беларускім студэнтам.

«Пад рэпрэсіўную машыну нашага рэжыму трапляюць мужчыны і жанчыны розных узростаў, таксама і студэнты. Мы радуемся актыўнай пазыцыі студэнтаў, радуемся таму, што растуць такія сьвядомыя нашы грамадзяне. Яны змагаюцца за справядлівасьць, за свабодную і бясьпечную будучыню Беларусі. Але яны павінны вучыцца, таму мы адчуваем падтрымку іншых краін, іх ініцыятыву, у тым ліку і ад Віленскага ўнівэрсытэту, які гатовы прыняць студэнтаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій, і нават дапамагчы ім фінансава — выплачваць ім стыпэндыі», — сказала Сьвятлана Ціханоўская.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG