Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Ціханоўская: затрыманьнем лекара рэжым прызнаў, што Раман Бандарэнка ня быў п’яны


Былая кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале пракамэнтавала паведамленьне пра затрыманьне лекара, які апублікаваў лекарскую справу Рамана Бандарэнкі. Са справы вынікала, што той быў цалкам цьвярозы.

«Пасьля забойства Рамана Бандарэнкі рэжым спрабаваў пераканаць нас, што Раман быў п’яны, — але ніхто не паверыў.
Цяпер рэжым пайшоў далей — і завёў справу на лекара, дзякуючы якому ўсе ўбачылі выпіску аб стане Рамана. Рэжым кажа, што гэта „раскрыцьцё лекарскай таямніцы“. Але тым самым ён прызнае, што гісторыя пра алькагольнае ап’яненьне — хлусьня».

На думку Ціханоўскай, «яшчэ больш абуральна тое, што яны лічаць, быццам п’яных людзей можна забіваць».

«Дзень за днём яны заганяюць сябе ў пастку, бо, каб схаваць хлусьню, трэба прыдумаць яшчэ адну. Каб схаваць старое злачынства, ім даводзіцца рабіць новае. Учора яны захапілі тэлеграм-канал мэдыкаў „Белыя халаты“, а сёньня затрымалі студэнта, якога назвалі яго адміністратарам. І заўтра ім зноў давядзецца хлусіць і парушаць закон, каб падоўжыць існаваньне рэжыму яшчэ на дзень», — піша Ціханоўская.

На яе думку, абвешчаны ёю народны трыбунал зможа паказаць сапраўдных злачынцаў і наблізіць іх рэальнае пакараньне:

«Але мы ведаем: Народны Трыбунал стане пунктам адліку для кожнага, хто, пачаўшы парушаць закон, ужо ня можа спыніцца. Мы дакажам, што сапраўдная ўлада — гэта народ, а сапраўдныя злачынцы — памагатыя рэжыму, а не наадварот».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG