Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі — другі тур парлямэнцкіх выбараў, які байкатуе апазыцыя


У Грузіі праходзіць другі тур парлямэнцкіх выбараў.
У Грузіі праходзіць другі тур парлямэнцкіх выбараў.

У Грузіі праходзіць другі тур парлямэнцкіх выбараў. Яўка выбарнікаў у другім туры на 12:00 склала 8,29%. У першым туры выбараў, які адбыўся 31 кастрычніка, на 12 гадзінаў яўка склала амаль 20%.

Другі тур праходзіць у 17 аднамандатных акругах, дзе ніводзін кандыдат не набраў больш за 50% галасоў, неабходных для перамогі 31 кастрычніка. Выбарнікі выбіраюць з двух кандыдатаў, якія дабіліся найлепшых вынікаў.

Лічыцца, што выбары адбыліся пры любой яўцы. Пераможа той кандыдат, які набярэ простую большасьць галасоў.

  • Усе апазыцыйныя партыі выйшлі з другога туру і заклікалі сваіх прыхільнікаў цалкам ігнараваць галасаваньне. Нягледзячы на гэтае рашэньне, у бюлетэнях ёсьць імёны апазыцыйных кандыдатаў.
  • 8 лістапада тысячы людзей сабраліся каля будынку парлямэнту ў Тбілісі на знак пратэсту супраць вынікаў парлямэнцкіх выбараў 31 кастрычніка. Апазыцыя абвінавачвае Цэнтравыбаркам краіны ў махлярстве. З таго часу ў краіне працягваюцца дэманстрацыі з патрабаваньнем новых выбараў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG