Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім пастарунку зноў ставяць затрыманых пратэстоўцаў да сьценкі. ВІДЭА


Пратэст у Менску. Людзі ідуць маршам па вуліцы Багдановіча. 22 лістапада.
Пратэст у Менску. Людзі ідуць маршам па вуліцы Багдановіча. 22 лістапада.

Зьявілася відэа з Савецкага РУУС Менску, куды сілавікі прывезьлі грамадзян, затрыманых на 15-м нядзельным маршы супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту.

На відэа невядомы ў цывільным цягне затрыманага грамадзяніна з будынку, пры гэтым іншых людзей ужо паставілі да сьценкі і прымусілі трымаць рукі ўгору.

Цягам апошніх месяцаў было шмат заяваў пра катаваньні ў РУУС і турмах. У Сьлеччы камітэт было пададзена больш за 2000 скаргаў на катаваньні. Некалькі людзей загінулі. Ніводнай крымінальнай справы па гэтых фактах не заведзена.

Пасьля затрыманьня ў Цэнтральным РУУС Менска памёр зьбіты актывіст Раман Бандарэнка, якога невядомыя ў цывільным выкралі ля ягонага дому на «плошчы Перамен» у Менску. Крымінальнай справы па факце гэтага забойства таксама няма, затое завялі справу на лекара і журналіста, якія апублікавалі зьвесткі пра стан пабітага актывіста.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG