Міліцыянты прыйшлі ў 19.30 у кватэру журналіста Алега Грузьдзіловіча і прадэманстравалі яму здымкі з акцыі пратэсту 25 кастрычніка ў Менску, на якіх ён быў.
Мінула больш за 10 дзён ад затрыманьня актывіста анархісцкага руху Ігара Аліневіча, а яму дагэтуль ня выставілі абвінавачаньня. Пра гэта Свабодзе паведаміла маці актывіста Валянціна Аліневіч, якая спаслалася на зьвесткі ад адваката.
Сілавікі пачалі блякаваць рахункі беларусаў, якія атрымлівалі кампэнсацыі ад ініцыятывы BY_help. Пра гэта паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на аднаго з заснавальнікаў BY_help Аляксея Лявончыка.
Расейскі пісьменьнік і публіцыст Віктар Шэндэровіч у інтэрвію Свабодзе — пра эскаляцыю гвалту ў Беларусі і пазыцыю Расеі. Шэндэровіч трывожыцца за сваю знаёмую Марыю Калесьнікаву, перакананы, што толькі масавы мірны пратэст можа выратаваць жыцьці беларускім палітвязьням.
У 2020 годзе жанчына, якая, жывучы ў Гомлі, добра ведала Сяргея Ціханоўскага, далучылася да выбарчай кампаніі ягонай жонкі, стала даверанай асобай Сьвятланы, актыўна зьбірала подпісы ў падтрымку яе вылучэньня, выступала на мітынгах.
Размова зь Сяргеем Будкіным адбываецца праз гадзіну пасьля навіны аб прысудзе музыку Паўлу Аракельяну.
У адной групе 3 курсу факультэту інфармацыйных тэхналёгій і кіраваньня — 4 выпадкі каранавірусу. У другой захварэлі двое, а адна дзяўчына — кантакт першага ўзроўню. Студэнты мяркуюць, што дэканат ігнаруе праблему з COVID-19.
На працэсе супрацоўнік АМАПу заявіў грамадзянскі пазоў — пакрыцьцё шкоды 2000 рублёў.
10 лістапада мэдыцынскія работнікі Беларусі апублікавалі відэазварот «да супрацоўнікаў сілавых ведамстваў і і чыноўнікаў усіх узроўняў».
У Магілёве затрымалі журналіста-фрылансэра Аляксандра Сідарэўскага. Затрыманьне адбылося каля Кастрычніцкага суду.
Паводле відавочцаў, на акцыю а 12.40 прыехала 2 аўтобуса з сілавікамі, забралі каля 5 студэнтаў.
У лісьце, адрасаваным дзяржсакратару Ватыкану кардыналу П’етра Параліну, Асацыяцыя беларусаў Італіі выказвае сваё «зьдзіўленьне і абурэньне фактам перадачы даверчых лістоў апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам беларускаму дыктатару Аляксандру Лукашэнку».
Ягор Фатыхоў — адзін з больш як тысячы затрыманых удзельнікаў «Маршу народаўладзьдзя», які прайшоў у нядзелю ў Менску. Ударам дручка гэтак зламалі яму нагу, што, каб скласьці яе, дактары лякарні хуткай дапамогі мусілі праводзіць тэрміновую апэрацыю.
Выпускніца Акадэміі міліцыі Алена Захаранка, дачка зьніклага былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, якая жыве ў Нямеччыне як палітычная ўцякачка, расказала Свабодзе, як яшчэ пры канцы 1990-х міліцыянтаў вучылі зьбіваць пратэстоўцаў.
Ірына Маркелава працуе эндаскапісткай у мэдычным цэнтры «ЛОДЭ». Яе затрымалі ў нядзелю каля Нямігі, калі яна гуляла зь сяброўкамі.
Пасьля сёньняшняга Маршу пэнсіянэраў была затрыманая Тацяна Сініца, кандыдатка псыхалягічных навук, дацэнтка факультэту філязофіі і сацыяльных навук БДУ
Дынеўскі быў мастацкім кіраўніком Дзяржаўнага акадэмічнага хору, народным артыстам Беларусі. У кастрычніку сёлета, пасьля страйку ў Купалаўскім тэатры, Дрынеўскі і кіраваны ім акадэмічны хор адмовіліся выступаць у тэатры на загад міністэрства культуры
Юрый Стулаў на пачатку 90-х быў прарэктарам, цяпер кіруе катэдрай замежнай літаратуры. Ягоны выступ перад новай рэктаркай трапіў на відэа і разышоўся па тэлеграм-каналах.
Як паведамляе тэлеграм-канал «Белыя халаты», сёньня суд у Менску пакараў на 13 сутак арышту кіраўніка адзьдзяленьня ўралёгіі РНПЦ анкалёгіі і радыялёгіі.
У Менску судзяць лекараў, затрыманых 7 лістапада пры спробе арганізацыі маршу пратэсту.
Шукаюць вінаватых у абразах у тэлеграм-каналах.
9 лістапада прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі прызналі блогера Эдуарда Пальчыса палітычным зьняволеным, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
30 жніўня Ягор Фатыхаў трапіў у навіны: ён адкрыта спрачаўся зь Мікалаем Латышонкам, памочнікам Лукашэнкі, які выйшаў да пратэстоўцаў.
Свабода даведалася, як прайшлі 3 месяцы для хлопца, які ледзь не загінуў ад выбуху гранаты ў цэнтры Менску.
Таксама да страйку далучыліся яшчэ трое работнікаў «Беларуськалію.
7 лістапада ў Менску сілавікі затрымалі каля 60 лекараў, якія выйшлі на мірны пратэст. Некаторых зь іх да суду перавезьлі на Акрэсьціна. Як гэта адаб’ецца на мэдыцыне?
У адным з гомельскіх мікрараёнаў прайшоў пэрформанс «Бывай, эпоха хамства!». Арганізатары патлумачылі, што гэта было сымбалічнае разьвітаньне «з эпохай сьвінства і хамства».
У Менску затрымалі гісторык і мовазнаўцу, кандыдата філялягічных навук Алеся Жлутку.
«Я ўсё жыцьцё рабіў тое, што лічыў патрэбным», — кажа Андрэй Макарэвіч, лідэр гурту «Машина времени». Жыцьцё музыканта ў фільме, які выйшаў на канале расейскай службы Радыё Свабода «Макарэвіч. За кулісамі».
8 лістапада ў Беларусі адбываюцца акцыі пратэсту, названыя «Маршам народаўладзьдзя».
7 лістапада ў Менску былі затрыманыя каля 60 мэдыкаў. Частку ўвечары адпусьцілі з пастарункаў позвамі ў суд, а каля двух дзясяткаў адвезьлі на Акрэсьціна. Сярод затрыманых — унікальныя ў сваёй сфэры адмыслоўцы.
У ліку затрыманых сёньня ў Менску, як піша Tut.by, дзесяціборац і срэбны мэдаліст Алімпіяды-2008 Андрэй Краўчанка і шматразовы чэмпіён Беларусі ў тайскім боксе і кікбоксінгу Іван Ганін.
Артыстаў затрымліваюць на дваровых канцэртах, у таксоўках і нават на працоўных месцах у Беларускай дзяржаўнай філярмоніі.
У Менску затрымалі фотажурналістаў Святаслава Зоркага І Віктара Талочку, паведамляе БАЖ.
Памежнікі тлумачаць гэта эпідэмічнай сытуацыяй. Раней Лукашэнка загадаў не пускаць у краіну тых, хто выехаў зь яе на вучобу ці працу за мяжу.
Міліцыя паведаміла журналісту, што аўтамабіль будзе на экспэртызе да трох месяцаў.
«Настоящее время» расказвае, хто такі Джо Байдэн, як будавалася ягоная палітычная кар’ера
Пасьля канцэрту ў двары на Каменнай Горцы арыштавалі гурт «Рэха» разам зь ягоным лідэрам Андрусём Такіндангам. Музыкаў забралі проста з таксі.
«Увесь сьвет сачыў за выбарамі ў ЗША — краіне дзейнай дэмакратыі. Гэта была сапраўдная гонка ідэяў, праграмаў і камандаў — адрозна ад Беларусі, дзе галасы на выбарах проста скралі, у ЗША ўлічваецца голас кожнага выбарніка», — напісала Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале.
Пасьля выступу ў Малінаўцы затрыманы Павал Аракельян, музыка, удзельнік гурту «Крамбамбуля».
AP, CNN, ABC і іншыя СМІ паведамілі пра перамогу Джо Байдэна на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША.
Другі запар тэрмін у 15 сутак адбывае ў ізалятары на Акрэсьціна палкоўнік міліцыі ў адстаўцы, былы начальнік Менскай абласной управы ДАІ Сяргей Маслоўскі.
Аляксандар Лукашэнка загадаў не пускаць у Беларусь лекараў, якія зьехалі ў Польшчу. Як на гэта адрэагавалі мэдыкі, якія зьехалі за мяжу? Пра гэта вядучаму «Настоящего Времени» Цімуру Алеўскаму расказаў Аляксей Носаў, урач-траўматоляг, які працуе ў Валенсіі.
57 працаўнікоў «Беларуськалію» ўдзельнічаюць у страйку, паведаміў страйкам прадпрыемства.
З чатырох дзясяткаў затрыманых на маршы мэдыкаў зь Першамайскага РУУС Менску першай выпусьцілі Юлію Ярмак.
Колькасьць інфікаваных каранавірусам у сьвеце перавысіла 49 мільёнаў. Эпіцэнтрам распаўсюджваньня інфэкцыі апошнія некалькі тыдняў стала Эўропа, дзе зарэгістравана больш за 300 тысяч сьмерцяў, гэта траціна ад усіх ахвяраў COVID-19 у сьвеце, паведамляе ВВС.
26 кастрычніка яны падтрымалі агульнанацыянальны страйк
Эколягі і палітыкі заяўляюць пра недапушчальнасьць пуску БелАЭС у сытуацыі палітычнага крызісу, націску на апанэнтаў і экспэртную супольнасьць.
Беларускія спартоўцы ў сацыяльных сетках напісалі пра сьмерць ад каранавірусу вядомага спартыўнага лекара Валера Белана.
Загрузіць яшчэ