Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менская міліцыя затрымала журналіста Алега Грузьдзіловіча

абноўлена

Алег Грузьдзіловіч
Алег Грузьдзіловіч

Міліцыянты прыйшлі ў 19.30 у кватэру журналіста Алега Грузьдзіловіча і прадэманстравалі яму здымкі з акцыі пратэсту 25 кастрычніка ў Менску, на якіх ён быў.

«Міліцыянты сказалі, што трэба нешта яшчэ ўдакладніць, і адвезьлі яго ў Фрунзэнскае РУУС Менску, дзе яго нібыта чакае ўчастковы», — паведаміла жонка Алега Мар’яна.

Празь некалькі гадзін ёй патэлефанавалі з РУУС і паведамілі, што муж у ізалятары на Акрэсьціна.

Алег Грузьдзіловіч — вядомы беларускі журналіст, спэцыялізуецца ў праваабарончай тэматыцы, больш за 20 год адпрацаваў карэспандэнтам Радыё Свабода, меў акрэдытацыю МЗС да 29 жніўня 2020 году, калі былі пазбаўленыя акрэдытацыі чатыры карэспандэнты Свабоды. Алег супрацоўнічаў зь незалежнымі беларускімі СМІ. Аўтар кнігі «Хто ўзарваў менскае мэтро».

25 кастрычніка 2020 году Алег Грузьдзіловіч меў рэдакцыйнае заданьне для працы на акцыі пратэсту ад газэты «Народная Воля».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG