Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У журналіста «Белсату» Алеся Сіліча, затрыманага ў суботу, забралі аўтамабіль


Аляксандар Сіліч, карэспандэнт тэлеканалу «Белсат».

У суботу ў Менску затрымалі журналістаў-фрылансэраў Дар’ю Чульцову і Алеся Сіліча. Іх тры гадзіны трымалі ў клетцы Партызанскага РУУС.

У той жа дзень затрымалі Кацярыну Карпіцкую з «Нашай нівы» і Рамана Папкова з «МБХ медиа», іх адправілі ў турму на Акрэсьціна да суду, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў. Іх схапілі падчас асьвятленьня маршу мэдыкаў 7 лістапада.

Сіліча і Чульцову адпусьцілі, тры гадзіны пратрымаўшы ў клетцы і склаўшы чатыры пратаколы, пры гэтым не сказаўшы, паводле якіх артыкулаў. Пра гэта паведаміў Алесь Сіліч пасьля вызваленьня.

«Мне здаецца, што гэтая клетка нібыта для крымінальнікаў. У нас забралі ўсе асабістыя рэчы. У Дарʼі — нават матузкі на ботах. Ужо рыхтаваліся да Акрэсьціна», — апавядае Алесь Сіліч.

Таксама ў Алеся «на экспэртызу» забралі аўтамабіль, каб праверыць, ці не сагнаны ён. Міліцыя паведаміла журналісту, што аўтамабіль будзе на экспэртызе да трох месяцаў.

Паводле БАЖ, за кратамі знаходзяцца 15 журналістаў:

  • Руслан Серадзюк
  • Віктар Ярашук
  • Павал Дабравольскі
  • Марына Кастылянчанка
  • Дзьмітры Дзьмітрыеў
  • Аляксандар Зяньковіч
  • Яна Трусіла
  • Зьміцер Солтан (Зьміцер Буянаў)
  • Максім Хлябец
  • Раман Чмель
  • Наста Захарэвіч
  • Максім Несьцяркоў
  • Уладзімер Лапцэвіч
  • Раман Папкоў
  • Кацярына Карпіцкая

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG