Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр славуты харавы дырыгент Міхась Дрынеўскі


Міхась Дрынеўскі
Міхась Дрынеўскі

Пра гэта паведамляе партал TUT.BY са спасылкай на яго калегаў. Прафэсару Дрынеўскаму было 79 гадоў. Прычына сьмерці не паведамляецца.

Міхась Дрынеўскі ўжо ва ўзросьце 13 гадоў пачаў кіраваць хорам калгасу «Труд» у вёсцы Тонеж Гомельскай вобласьці. Пасьля таго, як ён скончыў музычную вучэльню, ён паступіў у кансэрваторыю.

З 1973 году — галоўны хaрмайстар, а з 1975 году — мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага хору БССР (пазьней — Дзяржаўны акадэмічны хор Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча).

Дрынеўскі меў шмат ганаровых званьняў: «Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР», ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, «Народны артыст БССР», быў ўзнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны і ордэнам Франціша Скарыны.

Міхаіл Дрынеўскі таксама быў прафэсарам катэдры харавога дырыгаваньня Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

У кастрычніку сёлета, пасьля страйку ў Купалаўскім тэатры, Дрынеўскі і кіраваны ім акадэмічны хор адмовіліся выступаць у тэатры на загад міністэрства культуры.

«Ня ведаю чалавека, які не хацеў бы, каб купалаўцы вярнуліся ў свой дом. Ніхто ня можа іх замяніць. Таму дарэмна ўчынілі такую акцыю. Няхай бы тэатар стаяў і чакаў сваіх дзяцей» — заявіў тады Дрынеўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG