Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ двое рабочых далучыліся да страйку на «Беларуськаліі»


Анатоль Бокун, сустрашыня страйкаму «Беларуськалію», выступае на сходзе. Салігорск, 19 жніўня 2020 году.
Анатоль Бокун, сустрашыня страйкаму «Беларуськалію», выступае на сходзе. Салігорск, 19 жніўня 2020 году.

57 працаўнікоў «Беларуськалію» далучыліся да страйку, паведаміў страйкам прадпрыемства.

«За 5 і 6 лістапада да нас далучыліся горнарабочы Юрый Хацяновіч і брыгадзір сьлесараў Вадзім Фалей», — сказалі 7 лістапада ў страйкаме.

Большасьць рабочых, якія далучыліся да страйку, былі звольненыя.

Сябра страйкаму «Беларуськалію» Аляксандар Курбан сказаў Свабодзе, што страйкам падтрымала Сьвятлана Ціханоўская.

«5 лістапада нам званіла Сьвятлана Ціханоўская. Размова была па гучнай сувязі, усе чулі яе словы пра падтрымку нас, цікавілася, чым дапамагчы. Гаварылі хвілін 40», — паведаміў Аляксандар Курбан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG