Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джо Байдэн набраў дастаткова галасоў, каб стаць прэзыдэнтам ЗША. ВІДЭА

абноўлена

Джо Байдэн і Камала Гарыс. 20 жніўня 2020 году.
Джо Байдэн і Камала Гарыс. 20 жніўня 2020 году.

Джо Байдэн набраў колькасьць галасоў электараў, па законе дастатковую для абраньня прэзыдэнтам.

Джо Байдэн перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:06:10 0:00

Пра гэта паведамляюць Associated Press, CNN, NBC News і іншыя буйныя амэрыканскія СМІ на падставе папярэдніх вынікаў падліку галасоў.

Пасьля завяршэньня папярэдняга падліку галасоў у Пэнсыльваніі ў актыве Байдэна аказаліся 273 галасы электараў. Для перамогі ў прэзыдэнцкіх выбарах дастаткова 270.

Джо Байдэн і Камала Гарыс
Джо Байдэн і Камала Гарыс
  • Джозэф Робінэт Байдэн нарадзіўся 20 лістапада 1942 году ў штаце Пэнсыльванія. Да ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году найвышэйшым дасягненьнем ягонай палітычнай кар'еры быў пост 47-га віцэ-прэзыдэнта ЗША (з 20 студзеня 2009 па 20 студзеня 2017), калі прэзыдэнтам ЗША быў Барак Абама. Да абраньня віцэ-прэзыдэнтам быў сэнатарам ад штату Дэлавэр — з 1973 па 2009 год.
  • Камала Гарыс можа стаць першай жанчынай на пасадзе віцэ-прэзыдэнта Злучаных Штатаў. Былы генэральны пракурор штату Каліфорнія, сэнатарка Камала Дэві Гарыс нарадзілася ў Оклэндзе, штат Каліфорнія, 20 кастрычніка 1964 году. Яна дачка эмігрантаў зь Індыі і Ямайкі.

Першая заява Джо Байдэна:

«Амэрыка, для мяне вялікі гонар, што мяне абралі кіраўніком нашай вялікай краіны. Праца, якая наперадзе, будзе цяжкай, але я абяцаю быць прэзыдэнтам для ўсіх амэрыканцаў, незалежна ад таго, галасавалі вы за мяне ці не».

Дональд Трамп
Дональд Трамп

Супернік Байдэна па прэзыдэнцкіх выбарах — дзейны прэзыдэнт Дональд Трамп — не прызнае сваёй паразы. Раней у суботу ён заявіў у твітэры, што выйграў выбары.

А пасьля паведамленьняў СМІ пра перамогу Байдэна штаб дзейнага прэзыдэнта выступіў з заявай, у якой гаворыцца, што ад панядзелка ягоныя юрысты будуць зьвяртацца ў суды з рознымі пазовамі, у тым ліку аб пераліку галасоў.

Вынікі галасаваньня павінны быць фармальна зацьверджаныя ў кожным штаце. Пасьля гэтага ў сьнежні калегія электараў павінна абраць новага прэзыдэнта. Яго прэзыдэнцкі тэрмін пачынаецца 20 студзеня. Да гэтай даты прэзыдэнтам застаецца Трамп.

  • Выбары прэзыдэнта ЗША прайшлі 3 лістапада. У ноч на 4 лістапада Трамп заўчасна абвясьціў аб сваёй перамозе і запатрабаваў спыніць апрацоўку бюлетэняў, якія паступілі ў выбарчыя камісіі штатаў пасьля закрыцьця ўчасткаў. Маецца на ўвазе галасаваньне па пошце, якім з прычыны каранавірусу скарысталіся, паводле ацэнак CNN, сотні тысяч амэрыканцаў. СМІ пісалі, што большасьць тых, хто галасуе па пошце, — прыхільнікі Дэмакратычнай партыі і Джо Байдэна.
  • У шэрагу штатаў, у тым ліку ў Пэнсыльваніі, Трамп яшчэ да выбараў патрабаваў забараніць апрацоўку такіх бюлетэняў праз суд, але не дамогся посьпеху.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG